ПСАЛЬМЫ132bel_njo

1Сьпеў узыходжаньня. Узгадай, ГОСПАДЗЕ, пра Давіда і ўсе беды ягоныя,2як ён прысягаў ГОСПАДУ, даваў абяцаньне Моцнаму Якубаваму:3“Не ўвайду ў намёт дому майго, не ўзыйду на пасьцель ложка майго,4ня дам вачам маім сну і павекам маім дрымоты,5пакуль не знайду месца для ГОСПАДА, сялібы для Моцнага Якубавага!”6Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Яару.7Хадзем у сялібу Ягоную, паклонімся перад падножжам стопаў Ягоных.8Паўстань, ГОСПАДЗЕ, ў месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг моцы Тваёй!9Сьвятары Твае няхай апрануцца ў праведнасьць, і багабойныя Твае няхай радуюцца!10Дзеля Давіда, слугі Твайго, не адварочвай аблічча ад памазанца Твайго!11Прысягаў ГОСПАД Давіду праўду і не адступіцца ад яе: “Таго, [хто ёсьць] плод улоньня твайго, пасаджу на пасадзе тваім.12І калі сыны Твае будуць захоўваць запавет Мой і сьведчаньні Мае, якім буду навучаць іх, таксама сыны іхнія будуць вечна сядзець на пасадзе тваім”.13Бо ГОСПАД выбраў Сыён, пажадаў, [каб быў] сялібай для Яго, [кажучы]:14“Вось месца супачынку Майго вечна. Тут буду жыць, бо яго ўпадабаў.15Дабраслаўляючы, дабраслаўлю здабытак ягоны, убогіх ягоных насычу хлебам.16І сьвятароў ягоных апрану ў збаўленьне, і багабойныя ягоныя, радуючыся, радавацца будуць.17Там Я ўзрашчу рог Давіду, там пастаўлю сьветач памазанцу Майму.18Ворагаў ягоных апрану ў ганьбу, а над ім расквітнее дыядэма”.