ПСАЛЬМЫ129bel_jfc

1Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль, —2шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі.3На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае.4ГОСПАД праведны, Ён расьсек вяроўкі бязбожнікаў.5Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён!6Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае,7і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх.8I ня скажа той, што міма праходзіць: «Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!»