ПСАЛЬМЫ122bel_jfc
1Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: «Хадзем у Дом ГОСПАДА!»2Вось, ногі нашыя стаяць у брамах тваіх, Ерусаліме!3Ерусаліме! Ты пабудаваны, як горад, які злучаны разам,4куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДА, як сьведчаньне для Ізраіля, каб славіць імя ГОСПАДА,5бо там стаяць пасады судовыя, пасады дому Давіда.6Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць дабрадзенства тыя, якія любяць цябе.7Супакой няхай будзе ў мурах тваіх, дабрабыт — у палацах тваіх.8Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх кажу цяпер: «Супакой табе!»9Дзеля Дому ГОСПАДА, Бога нашага, буду шукаць дабра для цябе.