ПСАЛЬМЫ121bel_jfc
1Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.2Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.3Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе.4Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля.5ГОСПАД — Той, Які захоўвае цябе, ГОСПАД — цень твой праваруч цябе.6Удзень сонца ня ўдарыць цябе, ані месяц уначы.7ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.8ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.