ПСАЛЬМЫ120bel_njo

1Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне.2ГОСПАДЗЕ, вызваль душу маю ад вуснаў хлусьлівых, ад языка здрадлівага.3Што дасьць табе ды якую карысьць прынясе язык здрадлівы?4Вострыя стрэлы волата і вугольле ядлоўцавае.5Гора мне, што я жыву ў Мэшэка, што я пасяліўся ля намётаў Кедарскіх!6Вельмі доўга душа мая жыла сярод тых, што ненавідзяць супакой.7Я — [сам] супакой; ды, як толькі прамоўлю, яны [пачынаюць] вайну.