ПСАЛЬМЫ119bel_jfc

1Шчасьлівыя тыя, у якіх шлях беззаганны, якія ходзяць паводле Закону ГОСПАДА.2Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго,3якія ня робяць беззаконьня, і ходзяць шляхам Ягоным.4Ты загадаў, каб пільна захоўвалі загады Твае.5О, каб жа я ўмацаваў шлях мой, каб захоўваць пастановы Твае!6Тады я ня буду асаромлены, калі буду глядзець на ўсе прыказаньні Твае.7Буду славіць Цябе ў шчырасьці сэрца, калі буду вучыцца судам праведнасьці Тваёй.8Пастановы Твае я буду захоўваць, толькі не пакідай мяне!9Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.10Усім сэрцам маім я шукаю Цябе, ня дай мне адхіліцца ад прыказаньняў Тваіх!11У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.12Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ! Навучы мяне пастановам Тваім!13Вуснамі маімі абвяшчаю ўсе прысуды вуснаў Тваіх.14На шляху сьведчаньняў Тваіх я радуюся больш, чым ад усялякіх каштоўнасьцяў.15Пра пастановы Твае буду разважаць і буду глядзець на сьцежкі Твае.16У пастановах Тваіх будзе пацяшэньне маё, не забудуся слова Твайго.17Рабі добрае слузе Твайму, каб я жыў і захоўваў слова Тваё.18Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго!19Я — прыхадзень на зямлі; не хавай ад мяне прыказаньні Твае!20Зьнемаглася душа мая, прагнучы ўвесь час судоў Тваіх.21Ты ўтаймаваў свавольнікаў, якія праклятыя, бо ўхіляюцца ад прыказаньняў Тваіх.22Аддалі ад мяне ганьбу і пагарду, бо я захоўваю сьведчаньні Твае.23Нават калі засядуць князі і будуць змаўляцца супраць мяне, слуга Твой будзе разважаць пра пастановы Твае.24Бо сьведчаньні Твае — пацеха мая і рада.25Прыліпла да пылу душа мая; ажыві мяне паводле слова Твайго.26Пра шляхі мае я апавядаў, і Ты адказаў мне; навучы мяне пастановам Тваім.27Дай мне зразумець шлях загадаў Тваіх, і я буду разважаць пра цуды Твае.28Сьлёзы ліе душа мая ад смутку, узьнімі мяне паводле слова Твайго!29Шлях хлусьні аддалі ад мяне, і Закон Твой няхай будзе літасьцівы да мяне.30Я выбраў шлях вернасьці, суды Твае паставіў [перад вачыма].31Я прыляпіўся да сьведчаньняў Тваіх; ГОСПАДЗЕ, ня дай мне асароміцца!32Шляхам прыказаньняў Тваіх я пабягу, бо Ты пашыраеш сэрца маё.33Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху пастановаў Тваіх, і я буду пільнавацца яго аж да канца.34Дай мне разуменьне, і буду пільнавацца Закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.35Вядзі мяне па сьцежцы прыказаньняў Тваіх, бо ў гэтым упадабаньне маё.36Нахіляй сэрца маё да сьведчаньняў Тваіх, а не да прыбытку.37Адвярні вочы мае, каб на марнасьць не глядзелі; ажыві мяне на шляхах Тваіх!38Няхай паўстане слова Тваё для слугі Твайго, які [ходзіць у] страху Тваім.39Аддалі ад мяне ганьбу, якой баюся, бо суды Твае добрыя.40Вось, я прагну загадаў Тваіх; ажыві мяне праведнасьцю Тваёй.41Няхай прыйдзе да мяне міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, і збаўленьне Тваё паводле слова Твайго,42каб я мог адказаць словам таму, хто зьневажае мяне, бо я спадзяюся на слова Тваё.43І не пазбаў вусны мае слова праўды зусім, бо я на суды Твае спадзяюся.44І я буду захоўваць Закон Твой заўсёды, і на вякі вечныя,45і буду хадзіць па [прасторы] шырокім, бо загадаў Тваіх я шукаў.46І буду гаварыць пра сьведчаньні Твае перад валадарамі, і ня буду асаромлены.47І буду мець пацяшэньне ў прыказаньнях Тваіх, якія я ўзьлюбіў.48І буду ўздымаць рукі мае да прыказаньняў Тваіх, якія я ўзьлюбіў, і буду разважаць пра пастановы Твае.49Узгадай слова да слугі Твайго, на якое маю спадзявацца.50Гэта пацяшэньне маё ў нядолі маёй, бо слова Тваё ажыўляе мяне.51Свавольнікі вельмі зьдзекуюцца з мяне; але я ад Закону Твайго не ўхіляўся.52Узгадваў я, ГОСПАДЗЕ, суды Твае спрадвечныя, і гэта пацяшала мяне.53[Гнеў] палючы мяне агарнуў на бязбожнікаў, якія пакінулі Закон Твой.54Пастановы Твае сталіся гімнам для мяне ў доме вандраваньня майго.55Імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, я ўначы ўзгадваў і захоўваў Закон Твой.56Гэтак сталася са мною, бо я пільнаваўся загадаў Тваіх.57«Частка мая, ГОСПАДЗЕ, — сказаў я,— захоўваць слова Тваё».58Я прынізіўся перад абліччам Тваім ад усяго сэрца; зьлітуйся нада мною паводле слова Твайго.59Я думаў пра шляхі мае, і зьвярнуў ногі мае да сьведчаньняў Тваіх.60Сьпяшаўся я і не марудзіў захоўваць прыказаньні Твае.61Путы бязбожнікаў аблыталі мяне, але Закон Твой я не забыўся.62Сярод ночы я ўстаю, каб славіць Цябе за суды праведнасьці Тваёй.63Я — супольнік для ўсіх, што баяцца Цябе і захоўваюць загады Твае.64Міласэрнасьць Твая, ГОС­ПАДЗЕ, напоўніла зямлю; навучы мяне пастановам Тваім!65Дабро Ты зрабіў слузе Твайму, ГОСПАДЗЕ, паводле слова Твайго.66Добраму розуму і веданьню навучы мяне, бо я прыказаньням Тваім веру.67Перш, чым я стаўся спакораным, я блукаў; цяпер слова Тваё я захоўваю.68Ты добры і робіш добрае, навучы мяне пастановам Тваім!69Свавольнікі надумалі хлусьню супраць мяне; а я ўсім сэрцам буду пільнавацца загадаў Тваіх.70Сталася нячулым ад тлушчу сэрца іхняе; а я меў пацяшэньне ў Законе Тваім.71Добра мне, што я быў упакораны, каб навучыўся пастановам Тваім.72Лепшы для мяне закон вуснаў Тваіх, чым тысячы золата і срэбра.73Рукі Твае зрабілі мяне і ўмацавалі; дай мне разуменьне, каб я навучыўся прыказаньням Тваім!74Тыя, што баяцца Цябе, убачаць мяне і ўзрадуюцца, бо я на слова Тваё спадзяюся.75Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што праведныя суды Твае, і слушна Ты ўпакорыў мяне.76Няхай, прашу, міласэрнасьць Твая пацяшае мяне паводле слова Твайго да слугі Твайго.77Няхай прыйдзе да мяне літасьць Твая, каб я жыў, бо Закон Твой — пацеха мая.78Няхай будуць асаромлены свавольнікі, бо яны падманліва блыталі мяне; а я буду разважаць пра загады Твае.79Няхай да мяне навернуцца тыя, што баяцца Цябе, і тыя, што ведаюць сьведчаньні Твае.80Няхай будзе сэрца маё беззаганным у [выкананьні] пастановаў Тваіх, каб я ня быў асаромлены.81Зьнемагае душа мая без збаўленьня Твайго; на слова Тваё спадзяюся.82Зьнемагаюць вочы мае бяз слова Твайго, кажучы: «Калі ж Ты пацешыш мяне?»83Я стаўся, як мех [скураны] ў дыме; але пастановаў Тваіх не забыўся.84Колькі будзе дзён слугі Твайго, калі Ты ўчыніш суд над тымі, што перасьледуюць мяне?85Выкапалі свавольнікі яму для мяне, але гэта пярэчыць Закону Твайму.86Усе прыказаньні Твае — верныя; [з дапамогай] хлусьні перасьледуюць мяне, дапамажы Ты мне!87Амаль вынішчылі мяне на зямлі; а я не пакінуў загадаў Тваіх.88Праз міласэрнасьць Тваю захавай мне жыцьцё, і буду захоўваць сьведчаньні вуснаў Тваіх.89На вякі, ГОСПАДЗЕ, слова Тваё сьцьверджана на небе!90З пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Твая; Ты ўгрунтаваў зямлю, і яна стаіць.91Паводле прысуду Твайго стаяць яны да гэтага дня, бо ўсё гэта — слугі Твае.92Калі б Закон Твой ня быў пацехай маёй, даўно б я згінуў у нядолі маёй.93На вякі не забудуся загадаў Тваіх, бо імі Ты захаваў мне жыцьцё.94Я — Твой! Збаў мяне, бо я шукаю загады Твае.95Цікуюць на мяне бязбожнікі, каб зьнішчыць мяне; а я пра сьведчаньні Твае разважаю.96Я бачыў заканчэньне ўсякай дасканаласьці; але прыказаньні Твае ня маюць канца.97Як я люблю Закон Твой! Увесь дзень ён у думках маіх!98Зрабілі мяне мудрэйшым за ворагаў маіх прыказаньні Твае, бо яны на вякі са мною.99Я стаўся больш разважлівым за ўсіх, што вучылі мяне, бо сьведчаньні Твае ў думках маіх.100Я стаўся разумнейшым за старых, бо пільнуюся загадаў Тваіх.101Ад усякай сьцежкі благой я стрымліваў ногі мае, каб захоўваць слова Тваё.102Ад прысудаў Тваіх я ня адступаўся, бо Ты мяне навучаеш.103Як салодкія словы Твае паднябеньню майму, саладзей за мёд вуснам маім!104Пра загады Твае буду разважаць, дзеля гэтага ненавіджу ўсякую сьцежку хлусьні.105Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.106Я прысягнуў і я падняўся, каб захоўваць суды праведнасьці Тваёй.107Я вельмі моцна прыгнечаны; ГОСПАДЗЕ, ажыві мяне паводле слова Твайго!108Мей упадабаньне, прашу, ГОСПАДЗЕ, у дабраахвотных [абяцаньнях] вуснаў маіх, і навучы мяне судам Тваім.109Душа мая заўсёды ў руцэ маёй, і Закон Твой я не забываюся.110Наставілі бязбожнікі пастку супраць мяне, але я не ўхіліўся ад загадаў Тваіх.111Я ўспадкаеміў сьведчаньні Твае на вякі, бо яны — радасьць сэрца майго.112Я нахіляю сэрца маё, каб рабіла паводле пастановаў Тваіх на вякі, аж да канца.113Двудушных я ненавіджу, а Закон Твой люблю.114Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.115Адыйдзіце ад мяне, злачынцы, каб я мог захоўваць прыказаньні Бога майго.116Падтрымай мяне паводле слова Твайго, і буду жыць, і ня буду асаромлены ў надзеі маёй.117Умацуй мяне, і буду збаўлены, і буду ўглядацца ў пастановы Твае заўсёды.118Ты адапхнуў усіх, якія ўхіляюцца ад пастановаў Тваіх, бо хлусьлівы падман іхні.119Быццам жужаль Ты выкідаеш усіх бязбожнікаў зямлі; дзеля гэтага я ўзьлюбіў сьведчаньні Твае.120Дрыжыць ад страху перад Табою цела маё, і судоў Тваіх я баюся.121Я чыніў суд і праведнасьць; не аддай мяне прыгнятальнікам маім!122Заступіся за слугу Твайго на дабро [яму], каб не прыгняталі мяне свавольнікі.123Зьнемагаюць вочы мае, [выглядаючы] збаўленьне Тваё і слова праведнасьці Тваёй.124Учыні са слугою Тваім паводле міласэрнасьці Тваёй, і навучы мяне пастановам Тваім.125Я — слуга Твой; дай мне разуменьне, каб пазнаў сьведчаньні Твае.126Час дзейнічаць для ГОС­ПАДА, [бо] яны парушылі Закон Твой.127Дзеля гэтага я люблю прыказаньні Твае больш, чым золата, золата найчысьцейшае.128Дзеля гэтага ўсе загады Твае, усе лічу слушнымі, кожную сьцежку хлусьні ненавіджу.129Цудоўныя сьведчаньні Твае, дзеля гэтага душа мая пільнуецца іх.130Адкрыцьцё словаў Тваіх асьвятляе, дае разуменьне неразумным.131Расчыняю я вусны мае і ўздыхаю, бо прагну прыказаньняў Тваіх.132Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, паводле суду [Твайго] для тых, што любяць імя Тваё.133Стопы мае ўмацуй Ты ў слове Тваім і ня дай беззаконьню авалодаць мною.134Выбаў мяне ад крыўды чалавека, і буду захоўваць загады Твае.135Аблічча Тваё няхай сьвеціць над слугою Тваім, і навучы мяне пастановам Тваім.136Струмяні водаў цякуць з вачэй маіх, бо [людзі] не захоўваюць Закон Твой.137Ты праведны, ГОСПА­ДЗЕ, і справядлівыя суды Твае.138Ты загадаў [чыніць] праведнасьць, сьведчаньні Твае і вернасьць вялікую.139Зьядае мяне руплівасьць мая, бо забыліся на словы Твае прыгнятальнікі мае.140Слова Тваё вельмі чыстае, і слуга Твой узьлюбіў яго.141Малы я і пагарджаны, але загадаў Тваіх я не забываюся.142Праведнасьць Твая — праведнасьць на вякі, і Закон Твой — праўда.143Прыгнёт і гора знайшлі мяне; прыказаньні Твае — пацеха мая.144Праведнасьць сьведчаньняў Тваіх — на вякі; дай мне разуменьне, і буду жыць.145З усяго сэрца я клічу; адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, каб я пільнаваўся пастановаў Тваіх.146Я клічу Цябе, збаў мяне, і буду захоўваць сьведчаньні Твае!147Я апярэджваю сьвітаньне і галашу, на слова Тваё, на слова Тваё спадзяюся.148Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё.149Голас мой пачуй паводле міласэрнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, паводле суду Твайго ажыві мяне.150Набліжаюцца [да мяне] тыя, што імкнуцца да брыдоты; яны ад Закону Твайго адступіліся.151Але блізка Ты, ГОСПАДЗЕ, і ўсе прыказаньні Твае — праўда.152Здаўна я ведаю сьведчаньні Твае, што Ты на вякі заснаваў іх.153Глянь на нядолю маю і выратуй мяне, бо я пра Закон Твой не забываўся.154Барані мяне ў справе маёй і выбаў мяне, паводле слова Твайго ажыві мяне.155Далёка ад бязбожнікаў збаўленьне, бо яны не шукалі пастановаў Тваіх.156Літасьць Твая вялікая, ГОСПАДЗЕ; паводле суду Твайго ажыві мяне.157Шмат тых, што перасьледуюць мяне і прыгнятаюць мяне; але ад сьведчаньняў Тваіх я не ўхіляўся.158Я бачыў адступнікаў і брыдзіўся тымі, якія не захоўвалі слова Твайго.159Глянь, ГОСПАДЗЕ, як я люблю загады Твае; паводле міласэрнасьці Тваёй ажыві мяне.160Аснова слова Твайго — праўда, і на вякі кожны прысуд праведнасьці Тваёй.161Князі перасьледуюць мяне без прычыны, але слова Твайго баіцца сэрца маё.162Я радуюся са слова Твайго як той, хто знайшоў вялікі прыбытак.163Хлусьню ненавіджу і брыджуся ёю, Закон Твой люблю.164Сямікротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй.165Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.166Я ўзіраюся на збаўленьне Тваё, ГОСПАДЗЕ, і выконваю прыказаньні Твае.167Захоўвала душа мая сьведчаньні Твае, і я моцна ўзьлюбіў іх.168Я захоўваю загады Твае і сьведчаньні Твае, бо ўсе шляхі мае перад Табою.169Няхай дойдзе галашэньне маё да аблічча Твайго, ГОС­ПАДЗЕ! Паводле слова Твайго дай мне разуменьне.170Няхай прыйдзе маленьне маё перад аблічча Тваё! Паводле слова Твайго выратуй мяне!171Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім.172Язык мой будзе адказваць пра слова Тваё, бо ўсе прыказаньні Твае праведныя.173Няхай станецца рука Твая дапамогай маёй, бо я выбраў загады Твае.174Я прагну збаўленьня Твайго, ГОСПАДЗЕ, і Закон Твой — пацеха мая.175Няхай жыве душа мая, каб хваліць Цябе, і суды Твае няхай дапамогуць мне.176Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся.