ПСАЛЬМЫ116bel_jfc

1Люблю ГОСПАДА, бо Ён пачуў голас мой і маленьне маё,2бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго].3Ахапілі мяне путы сьмерці; мукі пякельныя адшукалі мяне; я знайшоў трывогу і смутак.4І паклікаў я імя ГОСПАДА: «Выратуй, прашу, ГОСПАДЗЕ, душу маю!»5Літасьцівы ГОСПАД і праведны, наш Бог міласьцівы.6ГОСПАД захоўвае неразумных; і калі зьнемагаю, Ён ратуе мяне.7Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе.8Бо Ты выратаваў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёзаў, ногі мае — ад падзеньня.9Буду хадзіць перад абліччам ГОСПАДА ў зямлі жывых.10Я веру, дык гавару: «Я моцна прыгнечаны».11Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: «Усе людзі хлусяць!»12Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?13Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць.14Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным.15Каштоўная ў вачах ГОС­ПАДА сьмерць багабойных Ягоных.16О ГОСПАДЗЕ! Я ж — слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.17Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць.18Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным,19у панадворках Дому ГОС­ПАДА, пасярод цябе, Ерусаліме! Альлелюя!