ПСАЛЬМЫ112bel_jfc
1Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае.2Магутным будзе на зямлі насеньне ягонае; пакаленьне правых будзе дабраслаўлёнае.3Маёмасьць і багацьце ў доме ягоным, і праведнасьць ягоная будзе трываць вечна.4Узыходзіць у цемры сьвятло правым, літасьцівы і спагадлівы, і праведны [Бог].5Добра чалавеку, які літуецца і пазычае, які справы свае вядзе згодна з судом.6Бо ён ніколі не пахісьнецца; у вечнай памяці будзе праведнік.7Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА.8Умацаванае сэрца ягонае, ён ня будзе баяцца, аж пакуль угледзіць [загубу] прыгнятальнікаў сваіх.9Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная трывае вечна, рог ягоны ўзьнімецца ў славе.10Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне.