ПСАЛЬМЫ110bel_njo
1Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: “Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!”2Кій моцы тваёй пашле ГОСПАД з Сыёну: “Мей уладу сярод ворагаў тваіх!”3Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая.4Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: “Ты сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка”.5Госпад праваруч цябе у дзень гневу Свайго скрышыць валадароў,6будзе судзіць народы, усё напоўніць трупамі, скрышыць галаву, што пануе над многімі землямі.7Са струменя нап’ецца ў дарозе і дзеля таго ўзвысіць галаву.