ПСАЛЬМЫ108bel_jfc
1Сьпеў. Псальм Давіда.2Умацаванае сэрца маё, Божа! Буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе] ў славе маёй!3Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне!4Буду славіць Цябе сярод людзей, ГОСПАДЗЕ, і буду выслаўляць Цябе сярод народаў,5бо па-над неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.6Узьвялічся па-над неба, Божа, і па-над усёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!7Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы мне!8Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем і даліну Сукот разьмераю.9Мой Гілеад, Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй! Юда — заканадаўца Мой!10Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае; над [зямлёй] Філістынскай радасна гукаць буду!»11Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?12Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?13Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.14З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.