ПСАЛЬМЫ107bel_jfc
1Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!2Няхай гэтак скажуць выкупленыя ГОСПАДАМ, якіх Ён выкупіў з рукі прыгнятальніка3і сабраў з земляў з усходу і з захаду, з поўначы і ад мора.4Яны блукалі па пустыні, па бязьлюдзьдзі, шляху да гораду, дзе будуць жыць, не знайшлі.5Былі галоднымі і сасьмяглымі, душа іхняя ў іх зьнемаглася.6І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.7І павёў Ён іх шляхам простым, каб прыйшлі да гораду, дзе будуць жыць.8Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых,9бо Ён насыціў душу спрагнёную і душу галодную напоўніў дабром.10Яны сядзелі ў цемры і ў ценю сьмерці, увязьненыя пакутамі і жалезам,11бо яны бунтаваліся супраць словаў Бога і радай Найвышэйшага пагрэбавалі.12І Ён упакорыў сэрца іхняе нядоляй; яны спатыкнуліся, і не было дапамогі.13І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.14Ён вывеў іх з цемры і ценю сьмерці, і кайданы іхнія парваў.15Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых,16бо Ён скрышыў брамы мядзяныя і расьсек засаўкі жалезныя.17Яны [былі] неразумнымі на шляху правінаў сваіх і за беззаконьні свае пакутавалі.18Усякая ежа абрыдла душы іхняй, і блізка былі яны ад брамаў сьмерці.19І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.20Ён паслаў слова Сваё, і аздаравіў іх, і выбавіў іх ад магілы.21Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых!22Няхай ахвяруюць ахвяры падзякі, і няхай абвяшчаюць з радасьцю пра дзеяньні Ягоныя!23Тыя, што зыходзілі на мора на караблях і вялі справы на водах вялікіх,24яны бачылі справы ГОСПАДА і цуды Ягоныя ў глыбінях.25Ён сказаў, і стаўся вецер бурны, і ўзьняліся хвалі,26і яны ўздымаюцца пад неба, і падаюць у бяздоньне; душа іхняя ў [гэтым] ліху млее,27бадзяюцца і хістаюцца, як п’яныя, і ўся мудрасьць іхняя марная.28І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.29Ён перамяніў буру ў цішу, і суцішыліся хвалі.30І ўзрадаваліся яны, што [ўсё] сьціхла, і Ён іх прывёў да жаданай прыстані.31Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых!32Няхай вывышаюць Яго ў зборы народу і паміж старшыняў няхай хваляць Яго!33Ён перамяніў рэкі ў пустыню і крыніцы водаў — у сухую зямлю,34і ўрадлівую зямлю — у салёную, за ліхоту тых, што жывуць на ёй.35Ён перамяніў пустыню ў возера водаў і сухую зямлю — у крыніцы водаў,36і там пасяліў галодных, і яны паставілі горад, дзе будуць жыць,37і засеялі палі, і пасадзілі вінаграднік, і атрымалі плод багаты.38І Ён дабраслаўляў іх, і яны множыліся вельмі; і не зьмяншалася ў іх скаціны.39Але [пасьля] іх паменшала, і яны схіліліся пад цяжарам ліхоты і смутку.40Ён вылівае пагарду на князёў і кідае іх блукаць па пустках без дарогі.41Ён падымае прыгнечанага з нэндзы, і робіць плямёны як [чароды] авечак.42Убачаць гэта правыя і ўзьвесяляцца; і ўсякая несправядлівасьць закрые вусны свае.43Хто мудры, той гэта захавае, і зразумее міласэрнасьць ГОСПАДА!