ПСАЛЬМЫ100bel_jfc
1Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля!2Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце перад аблічча Ягонае з хвалою!3Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.4Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!5Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!