ПРЫПОВЕСЬЦІ9bel_jfc
1Мудрасьць пабудавала сабе дом, вычасала сем слупоў ягоных,2закалола тое, што было на зарэз, зьмяшала віно і прыгатавала стол свой.3Паслала служак сваіх, кліча на дзядзінцу і на вышынях гарадзкіх:4«Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:5«Прыходзьце, ешце хлеб мой і піце віно, якое я зьмяшала,6пакіньце дурноту і жывіце, і хадзіце шляхам розуму».7Хто павучае насьмешніка, сьцягвае на сябе прыкрасьць, а хто дакарае бязбожніка, запляміцца.8Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе.9Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы; вучы праведнага, і ён павялічыць веды.10Пачатак мудрасьці — страх перад ГОСПАДАМ, і веданьне Сьвятога — розум.11Бо праз мяне памножацца дні твае і дададуцца гады жыцьця твайго.12Калі будзеш мудры, для сябе будзеш мудры, а калі станеш насьмешнікам — сам будзеш мець шкоду.13Дурнота — жанчына крыклівая, неразумная і нічога ня ведае;14сядзіць каля дзьвярэй дому свайго на пасадзе, на вышынях гарадзкіх,15каб клікаць тых, што праходзяць дарогаю, што ідуць проста сьцежкамі сваімі:16«Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:17«Вада крадзеная салодкая, і схаваны хлеб смачнейшы».18І ня ведае той, што там мерцьвякі, і што ў цемры адхлані запрошаныя ёю.