ПРЫПОВЕСЬЦІ6bel_jfc

1Сыне мой, калі ты ручаўся за бліжняга твайго і даў руку тваю за чужога,2ты спутаў сябе словамі вуснаў тваіх, і ты злоўлены словамі вуснаў тваіх.3Дык зрабі, што раю, сыне мой, і вызвалі сябе, бо ты трапіў у рукі бліжняга твайго: бяжы, упадзі да ног і ўпрошвай бліжняга твайго,4не давай сну вачам тваім і спачынку павекам тваім,5вырывайся, як сарна з рукі і як птушка з рукі птушкалова.6Ідзі да мураша, гультаю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым.7Няма ў яго начальніка, ані наглядчыка, ані кіраўніка,8але ён летам загатаўляе хлеб сабе і зьбірае ежу сваю ў жніво.9Як доўга, гультаю, будзеш спаць? Калі ты ўстанеш ад сну свайго?10Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш,11і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая, як чалавек узброены.12Чалавек нягодны, чалавек злачынны ходзіць з хлусьлівымі вуснамі,13лыпае вачыма сваімі, круціць нагамі сваімі, пальцамі сваімі знакі дае,14хавае ліхоту ў сэрцы сваім, увесь час прыдумляе благое, сваркі расьсявае.15Таму зьнянацку прыйдзе на яго загуба, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе яму аздараўленьня.16Вось шэсьць, якіх ненавідзіць ГОСПАД, і сем, якія агідныя для душы Яго:17вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, рукі, што праліваюць кроў нявінную,18сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое,19сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.20Сыне мой, захавай прыказаньні бацькі твайго і не пакідай закон маці тваёй,21навяжы іх назаўсёды на сэрцы тваім і абвяжы імі шыю тваю.22Калі пойдзеш, яны павядуць цябе, калі ляжаш спаць, будуць пільнаваць цябе, калі абудзішся, будуць гаварыць да цябе.23Бо прыказаньне — сьветач, і закон — сьвятло, а настаўленьне і дакараньне — шлях жыцьця,24каб захаваць цябе ад жанчыны ліхой, ад лісьлівага языка чужаніцы.25Няхай не пажадае сэрца тваё прыгажосьці яе, няхай ня ўхопіць яна цябе вейкамі сваімі,26бо з прычыны распусьніцы галеюць да бохана хлеба, і чужаложніца цікуе на дарагую душу.27Ці схавае хто агонь у запазуху, каб не загарэлася адзеньне ягонае?28Ці можа хто хадзіць па распаленым вугольлі, не апёкшы ступняў сваіх?29Так і той, хто ўваходзіць да жонкі бліжняга свайго, хто дакранаецца да яе, не пазьбегне кары.30Не пагарджаюць злодзеем, калі ён крадзе, каб насыціць душу сваю, калі ён галодны,31але злоўлены, сямікроць аддасьць, аддасьць усю маёмасьць дому свайго.32Хто чужаложыць з жанчынаю, той бязглузды; загубіць душу сваю той, хто гэтак чыніць.33Біцьцё і сорам знойдзе ён сабе, і ганьба яго ня змыецца,34бо рэўнасьць раз’юшвае мужа, і не пашкадуе ён у дзень помсты,35ня гляне ён на ніякую аднагароду і адкіне дары, хоць іх павялічыш.