ПРЫПОВЕСЬЦІ5bel_njo
1Сыне мой, зважай на мудрасьць маю, прыхілі вуха тваё да розуму майго,2каб меў ты разважлівасьць, і вусны твае захавалі веданьне.3Бо вусны распусьніцы ацякаюць мёдам, і паднябеньне яе мякчэйшае за алей,4але канец яе горкі, як палын, і востры, як меч двусечны.5Ногі ейныя да сьмерці зыходзяць, а стопы ейныя на пекла абапіраюцца.6Як яна не разумее сьцежкі жыцьця, дык хістаюцца крокі яе, і ты ня можаш ведаць іх.7Дык вось цяпер, дзеці, паслухайце мяне, і не адыходзьцеся ад словаў вуснаў маіх.8Аддалі ад яе шлях твой, і не падыходзь да дзьвярэй дому яе,9каб не аддаць годнасьці сваёй іншым і гадоў сваіх — бязьлітаснаму,10каб не сыцелі чужынцы з сілы тваёй, і з працы тваёй — у доме чужым.11І будзеш ты потым стагнаць, калі будуць зьняможаныя цела тваё і сілы твае.12І ты скажаш: «Чаму я зьненавідзеў настаўленьне, і сэрца маё ўзгардзіла дакараньнем.13Ня слухаў я голасу настаўнікаў сваіх, і не прыхіляў я вуха свайго да тых, што вучылі мяне.14Ледзь ня трапіў я ў вялікае няшчасьце сярод грамады? і народу!»15Пі ваду са сваёй крыніцы, тую, што цячэ з твайго калодзежу.16Навошта крыніцам тваім разьлівацца на вуліцы, а ручаям цячы па плошчах?17Няхай яны служаць толькі табе, а не чужынцам разам з табою.18Няхай крыніца твая будзе дабраслаўлёная, і цешся жонкай маладосьці тваёй.19Яна — ланя ласкавая і сарна прыгожая, ейныя грудзі няхай поюць цябе ва ўсякую часіну, у каханьні яе мей асалоду заўсёды.20Навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцай і абдымаць улоньне чужаніцы?21Бо перад вачамі ГОСПАДА шляхі чалавека, Ён ведае ўсе крокі яго.22Бязбожніка схопяць ягоныя ўласныя правіны, і ён зьвязаны путамі грахоў сваіх.23Ён памрэ без настаўленьня і будзе блукаць дзеля вялікай глупоты сваёй.