ПРЫПОВЕСЬЦІ29bel_jfc

1Чалавек, які на дакараньне робіць цьвёрдым карак свой, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе аздараўленьня.2Калі памнажаюцца праведнікі, радуецца народ, а калі пануе бязбожнік, народ стогне.3Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго, а той, які сябруе з распусьніцамі, распускае маёмасьць.4Валадар правасудзьдзем умацоўвае зямлю, а чалавек, які [любіць] дары, руйнуе яе.5Чалавек, які лісьлівіць бліжняму свайму, стаўляе сетку нагам ягоным.6У злачынстве ліхога чалавека пастка [для яго], а праведнік сьпявае і радуецца.7Праведнік ведае справу ўбогіх, а бязбожнік і ня думае ведаць [яе].8Блюзьнеры ўзбураюць горад, а мудрыя ўтаймоўваюць гнеў.9Мудры чалавек, судзячыся з неразумным, і злуецца, і сьмяецца, і ня мае спакою.10Людзі крывавыя ненавідзяць беззаганнага, а правыя дбаюць пра душу ягоную.11Дурань выяўляе ўвесь свой дух, а мудры затрымлівае яго на пазьней.12Калі пан зважае на словы фальшывыя, тады бязбожныя ўсе, што служаць яму.13Бядак і прыгнятальнік сустракаюцца, сьвятло вачам іх абодвух дае ГОСПАД.14Валадар, які судзіць убогіх паводле праўды, умацуе пасад свой на вякі.15Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.16Калі памнажаюцца бязбожнікі, памнажаюцца злачынствы, але праведнікі ўбачаць падзеньне іх.17Карай сына твайго, і ён дасьць табе супачыць, і дасьць асалоду для душы тваёй.18Без [прароцкага] відзежу народ неакелзаны, а хто захоўвае закон, той шчасьлівы.19Словамі ня будзе настаўлены слуга, бо хоць зразумее, але ня дасьць адказу.20Ці бачыў ты чалавека, хуткага на словы? На дурня большая надзея, чым на такога.21Калі з маленства песьціць слугу свайго, урэшце, той станецца гаспадаром.22Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.23Пыха чалавека прыніжае яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.24Хто супольнічае са злодзеем, ненавідзіць душу сваю, ён чуе праклёны, але не выяўляе [гэтага].25Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.26Шмат хто шукае аблічча пана, але ГОСПАД судзіць чалавека.27Агіда для праведнікаў — чалавек беззаконны, а для бязбожніка агідны той, што [ідзе] простым шляхам. м.