ПРЫПОВЕСЬЦІ26bel_jfc

1Як сьнег улетку, а дождж у жніво, так дурню не пасуе слава.2Як птушка пераляціць і як ластаўка паляціць, так праклён беспрычынны ня збудзецца.3Пуга — для каня, аброць — для асла, а кій — на сьпіну дурня.4Не адказвай дурню паводле дурасьці ягонай, каб ня стаўся ты падобным да яго.5Адказвай дурню паводле дурасьці ягонай, каб ня стаўся ён мудрым у вачах сваіх.6Падцінае сабе ногі і п’е шкоду сваю той, хто праз рукі дурня слова пасылае.7Няроўныя ногі кульгавага, таксама прыказка ў вуснах дурня.8Як прывязваць камень да вяроўкі, так аддаваць пашану дурню.9Як калючка ў руцэ п’янага, так прыказка ў вуснах дурня.10Вяльможны робіць усё: і дурня наймае, і мінака наймае.11Як сабака вяртаецца да ванітаў сваіх, так дурань паўтарае дурасьць сваю.12Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.13Гультай кажа: «Леў на шляху! Леў на плошчы!»14Дзьверы варочаюцца на завесах сваіх, а гультай — на ложку сваім.15Гультай хавае руку сваю ў місе, і яму цяжка падняць яе да вуснаў сваіх.16Гультай мудрэйшы ў вачах сваіх за сямёх, што адказваюць з разуменьнем.17Хапае сабаку за вушы той, хто мяшаецца ў чужую спрэчку.18Як вар’ят, які кідае агонь, стрэлы і сьмерць,19так чалавек, які падманвае бліжняга свайго і кажа: «Гэта я жартую».20Калі няма дроваў, агонь гасьне, калі няма пляткара, звадка сьціхае.21Вугаль — для жару, дровы — для агню, а чалавек сварлівы — для распальваньня спрэчкі.22Словы пляткара — як прысмакі, яны зыходзяць у глыб нутра.23Як гліна, паліваная срэбрам з жужалем, так гарачыя вусны і ліхое сэрца.24Ненавісьнік прыкрываецца вуснамі сваімі, а ў нутры сваім рыхтуе ашуканства.25Калі ён робіць лагодным голас свой, ня вер яму, бо сем брыдотаў у сэрцы ягоным.26[Чыя] нянавісьць прыхоўваецца ашуканствам, таго ліхота выявіцца перад грамадою.27Хто капае яму, той уваліцца ў яе, і хто пакоціць камень, на таго ён вернецца.28Брахлівы язык ненавідзіць пакрыўджаных ім, і вусны лісьлівыя вядуць да загубы.