ПРЫПОВЕСЬЦІ23bel_jfc
1Калі сядзеш есьці з вялікім панам, пільна зважай, што перад табою,2і прыстаў нож да горла твайго, калі прагавітая душа твая.3Ня квапся на прысмакі ягоныя, бо гэта падманлівы хлеб.4Не намагайся мець багацьце, пакінь разважаньні свае.5Зьвернеш вочы твае на яго, а яго няма, бо справіць яно крылы сабе і паляціць, як арол, аж у неба.6Ня еш хлеб з зайздросным і ня квапся на прысмакі ягоныя,7бо якія думкі ў сэрцы ягоным, такі і ён. «Еш і пі», — кажа ён табе, але сэрца ягонае не з табою.8Кавалак, які ты зьеў, званітуеш, дарэмныя будуць салодкія словы твае.9Не гавары ў вушы дурня, бо ён узгардзіць разумнымі прамовамі тваімі.10Не перасоўвай мяжы старадаўняй і на поле сіротаў не ўваходзь,11бо дужы Абаронца іхні, і Ён будзе бараніць іх у судовай справе іхняй з табою.12Зьвярні сэрца тваё да настаўленьня, і вушы твае — да словаў веданьня.13Не пакідай юнака без настаўленьня, бо калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ.14Ты пакараеш яго дубцом і выратуеш душу ягоную ад пекла.15Сыне мой, калі мудрым будзе сэрца тваё, будзе радавацца з табою і маё сэрца.16І будуць цешыцца ныркі мае, калі на вуснах тваіх будуць словы правасьці.17Няхай сэрца тваё не зайздросьціць грэшнікам, але кожны дзень няхай будзе яно ў страху перад ГОСПАДАМ,18бо ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.19Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і скіроўвай сэрца тваё на шлях [просты].20Ня будзь сярод тых, што напіваюцца віна, сярод тых, што аб’ядаюцца мясам,21бо п’яніца і абжора зьбяднеюць, і заспанасьць апране ў лахманы.22Слухай бацьку твайго, які нарадзіў цябе, і не цурайся маці тваёй, калі яна састарэе.23Купляй праўду і не прадавай мудрасьці, настаўленьня і розуму.24Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго.25Няхай радуецца бацька твой, і тая, што нарадзіла цябе, няхай весяліцца.26Сыне мой, дай мне сэрца тваё, і няхай вачам тваім будуць даспадобы шляхі мае.27Бо распусьніца — яма глыбокая, і чужая [жонка] — цесны калодзеж.28Яна цікуе, быццам забойца, і памнажае ліхадзеяў паміж людзьмі.29У каго стогн? У каго гора? У каго сваркі? У каго смутак? У каго раны без прычыны? У каго чырвоныя вочы?30У тых, якія доўга сядзяць пры віне, у тых, якія прыходзяць спрабаваць віна мяшанага.31Не глядзі на віно, як яно чырванее, як прамяніцца ў келіху, як роўненька ліецца.32У канцы яно ўкусіць, як зьмяя, і ўджаліць, як гадзіна.33Вочы твае будуць глядзець на чужых [жонак], і сэрца тваё загаворыць падступна.34І будзеш ты як той, што ляжыць пасярод мора, і як той, што ляжыць на версе мачты.35[І скажаш:] «Білі мяне, а я не адчуваў, штурхалі мяне, а я ня ведаў. Калі прачнуся, зноў буду шукаць таго самага».