ПРЫПОВЕСЬЦІ21bel_jfc

1Сэрца валадара ў руцэ ГОСПАДА, як ручаі водаў; Ён скіроўвае яго, куды хоча.2Усе шляхі чалавека слушныя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае сэрцы.3Праведнасьць і суд даспадобы ГОСПАДУ больш, чым ахвяра.4Узьнесеныя вочы і надзьмутае сэрца — ніва бязбожнікаў, [і гэта] грэх.5Думкі руплівага [прыносяць] прыбытак, а кожны нецярплівы [будзе мець] нястачу.6Зьбіраньне скарбаў языком падманлівым — пара, што зьнікае, і шуканьне сьмерці.7Злачыннасьць бязбожнікаў зьвернецца на іх, бо яны грэбуюць чыніць суд [справядлівы].8Крывы шлях чалавека нягоднага, а справы чыстага — простыя.9Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.10Душа бязбожніка жадае зла, ня знойдзе [ласкі] ў вачах ягоных бліжні яго.11Калі караюць насьмешніка, неразумны стаецца мудрэйшым, і калі мудрага вучаць, ён здабывае веданьне.12Разважае праведнік пра дом бязбожніка, як гінуць бязбожнікі ў ліхоцьці сваім.13Хто вушы свае затыкае на крык убогага, той сам будзе клікаць, але ня будзе адказу.14Падарунак таемны тушыць гнеў, а гасьцінец у заўлоньне [спыняе] вялікую ярасьць.15Правасудзьдзе — радасьць для праведніка і загуба для злачынцаў.16Чалавек, які зьбіваецца са шляху розуму, супачыне ў грамадзе памёршых.17Хто любіць весяліцца, будзе ў нястачы, а хто любіць віно і алей, ня будзе багатым.18Выкупам за праведніка [будзе] бязбожнік, а [выкупам] за правага — ліхадзей.19Лепш жыць у зямлі пустыннай, чым з жонкай гняўлівай і сварлівай.20Прывабныя скарбы і алей у жытле мудрага, а бязглузды чалавек змарнуе іх.21Хто імкнецца да праведнасьці і міласэрнасьці, знойдзе жыцьцё, праведнасьць і славу.22Мудры ўвойдзе ў горад магутных і зрыне моц, у якой яны мелі пэўнасьць.23Хто захоўвае вусны свае і язык свой, захоўвае душу сваю ад бедаў.24Свавольны і дзёрзкі, называны блюзьнерам, робіць усё ў шале нахабства.25Жаданьне гультая заб’е яго, бо рукі ягоныя адмаўляюцца працаваць.26Кожны дзень ён жадае і прагне, а праведнік дае і не шкадуе.27Ахвяра бязбожнікаў — брыдота, тым больш [брыдотныя] тыя, якія складаюць яе з падступнасьцю.28Сьведка хлусьлівы згіне, а чалавек, які слухае, будзе гаварыць заўсёды.29Чалавек бязбожны ўпарты абліччам сваім, а правы разумее шлях свой.30Няма мудрасьці, і няма розуму, і няма рады насуперак ГОСПАДУ.31Каня рыхтуюць на дзень бітвы, але перамога — ад ГОСПАДА.