ПРЫПОВЕСЬЦІ20bel_jfc

1Віно зьдзеклівае, сікера галасьлівая, і кожны, хто блукае з імі, ня мае мудрасьці.2Ярасьць валадара — як рыканьне ільва, хто выклікае яе, грашыць супраць душы сваёй.3Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя.4Гультай ня хоча араць, бо холадна, таму будзе прасіць у час жніва, і [не атрымае] нічога.5Намеры ў сэрцы чалавека — глыбокія воды, але разумны чалавек вычэрпвае іх.6Багата людзей абвяшчае пра міласэрнасьць сваю, але праўдамоўнага чалавека хто можа знайсьці?7Праведнік ходзіць у беззаганнасьці сваёй, шчасьлівыя сыны ягоныя пасьля яго.8Валадар, які сядзіць на судовым пасадзе, раскідвае вачыма сваімі ўсякую ліхоту.9Хто можа сказаць: «Я ачысьціў сэрца маё, я чысты ад грэху майго»?10Неаднолькавыя вагі і неаднолькавая эфа, адно і другое — агіда для ГОСПАДА.11Нават у юнака па паводзінах можна зразумець, ці чыстыя, ці правыя справы ягоныя.12Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць, — ГОСПАД зрабіў і адно, і другое.13Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам.14«Дрэннае, дрэннае», — кажа пакупнік, а калі адый­дзецца, тады хваліцца.15Ёсьць золата і мноства пэрлінаў, але найкаштоўнейшая рэч — вусны разумныя.16Забяры адзеньне яго, бо ён паручыўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.17Салодкі чалавеку хлеб ашуканства, але потым пяском напоўняцца вусны ягоныя.18Думкі ўмацоўваюцца парадамі, і з разважлівасьцю вядзі вайну.19Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе.20Хто кляне бацьку свайго і маці сваю, у таго сьветач патухне сярод глыбокай цемры.21Спадчына, на пачатку пасьпешліва здабытая, ня бу­дзе пры канцы дабраслаўлёная.22Не кажы: «Я адплачу за зло», спадзявайся на ГОСПАДА, і Ён выбавіць цябе.23Агіда для ГОСПАДА — неаднолькавыя вагі, і шалі падманлівыя — ня добра.24Ад ГОСПАДА крокі чалавека, і як жа чалавеку зразумець шлях свой?25Пастка для чалавека — пасьпешліва зрабіць шлюбаваньне, а пасьля абяцаньня разважаць.26Мудры валадар раскідае бязбожнікаў і зьверне на іх кола [малатарнае].27Сьветач ГОСПАДАЎ — дух чалавечы, ён дасьледуе ўсе сховы нутра.28Міласэрнасьць і праўда ахоўваюць валадара, і міласэрнасьцю ўмацоўваецца пасад ягоны.29Слава юнакоў — сіла іхняя, а веліч старых — сівізна.30Вытні і раны — лекавальная масьць, [якая пазбаўляе] ад ліхоты, і ўдары [ачышчаюць] глыбіню нутра.