ПРЫПОВЕСЬЦІ2bel_jfc

1Сыне мой, калі ты прыймеш словы мае і захаваеш у сябе прыказаньні мае,2прыхіляючы вуха тваё да мудрасьці і схіляючы сэрца тваё да разважлівасьці,3калі вось клікаць будзеш розум і голас твой уздымеш, заклікаючы развагу,4калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця,5тады зразумееш страх перад ГОСПАДАМ і знойдзеш пазнаньне Бога.6Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне.7Ён захоўвае цьвярозы розум правым, Ён — шчыт для тых, якія ходзяць беззаганна.8Ён пільнуе сьцежкі правасудзьдзя, захоўвае шляхі багабойных Сваіх.9Тады зразумееш праведнасьць, суд і справядлівасьць, і кожны шлях добры,10калі ўвойдзе мудрасьць у сэрца тваё, і веданьне ўсьцешыць душу тваю.11Разважлівасьць будзе пільнаваць цябе, і розум будзе захоўваць цябе,12каб выратаваць цябе ад шляху ліхога і ад чалавека, які гаворыць хлусьліва,13ад тых, якія пакідаюць шлях просты, каб хадзіць сьцежкамі цемры,14якія цешацца, робячы злое, і радуюцца з ліхіх учынкаў,15у якіх шляхі крывыя і якія блукаюцца на сьцежках сваіх,16каб выратаваць цябе ад чужой жанчыны і ад чужаніцы, што гаворыць лісьліва,17якая пакінула сябра маладосьці сваёй і забылася на запавет Бога свайго.18Бо дом яе нахіліўся да сьмерці, і шлях ейны — да мёртвых;19усе, хто да яе ўваходзяць, назад не вяртаюцца і не знаходзяць сьцежак жыцьця.20Дык хадзі ж ты шляхам добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў,21бо правыя будуць жыць на зямлі, і беззаганныя застануцца на ёй.22А бязбожныя будуць вынішчаны з зямлі, ліхадзеі будуць выкарэнены з яе.