ПРЫПОВЕСЬЦІ19bel_jfc
1Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым крывадушны вуснамі сваімі, і да таго ж дурны.2Таксама нядобра душы бяз ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі [сваімі], саграшыць.3Неразумнасьць чалавека крывіць шлях ягоны, але сэрца ягонае гневаецца на ГОСПАДА.4Маёмасьць дадае шматлікіх сяброў, а ўбогага пакідае бліжні ягоны.5Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, не ўратуецца.6Шмат хто паніжаецца перад магнатам, і кожны сябруе з чалавекам, які [дае] падарункі.7Усе браты беднага ненавідзяць яго, тым больш сябры ягоныя аддаляюцца ад яго; той бяжыць, каб паразмаўляць, але іх няма.8Хто набывае розум, той любіць душу сваю, хто шукае разважлівасьці — знаходзіць дабро.9Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, загіне.10Не пасуе дурню раскоша, тым больш слузе мець уладу над князямі.11Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго — у прабачэньні правінаў.12Гнеў валадара — як рыканьне ільва, а зычлівасьць ягоная — як раса на траве.13Неразумны сын — загуба для бацькі, а сварлівая жонка — як няспыннае капаньне [праз дах].14Дом і маёмасьць — спадчына ад бацькоў, але разумная жонка — ад ГОСПАДА.15Лянота кідае ў сон, і нядбайная душа будзе цярпець голад.16Хто захоўвае прыказаньні — захоўвае душу сваю, хто не шануе шлях Яго — памрэ.17Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.18Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і няхай не спрычыніцца да загубы яго душа твая.19Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].20Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].21Шмат думак у сэрцы чалавека, але збудзецца намер ГОСПАДА.22Пажаданая для чалавека міласэрнасьць ягоная, і бедны лепшы за чалавека хлусьлівага.23Страх перад ГОСПАДАМ [вядзе] да жыцьця, і такі [чалавек] будзе жыць, і насыціцца, і зло не наведае яго.24Гультай хавае руку сваю ў місе, але нават да вуснаў сваіх не падымае яе.25Бі насьмешніка, і неразумны паразумнее, дакарай разумнага, і ён здабудзе веданьне.26Руйнуе бацьку, выганяе маці сын, які прыносіць сорам і ганьбу.27Перастань, сыне мой, слухаць настаўленьні, якія адводзяць ад словаў веданьня.28Сьведка нягодны насьміхаецца над судом, і вусны бязбожнікаў глытаюць злачынства.29Падрыхтаваныя прысуды для насьмешнікаў, а хвастаньне — на плечы дурняў.