ПРЫПОВЕСЬЦІ18bel_jfc
1Свавольны шукае жаданьня [свайго] і кожнай цьвярозай думцы працівіцца.2Дурань ня хоча застанаўляцца, а толькі каб выявіць розум свой.3Калі прыходзіць бязбожнік, прыходзіць пагарда, і разам з сорамам — ганьба.4Словы вуснаў чалавечых — глыбокія воды, крыніца мудрасьці — бурлівы ручай.5Нядобра зважаць на аблічча бязбожнага, каб паваліць праведнага на судзе.6Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.7Вусны дурня — загуба ягоная, а мова ягоная — пастка для душы яго.8Словы пляткара — як прысмакі, яны зыходзяць у глыб нутра.9Нядбайны ў рабоце сваёй — брат нішчыцеля.10Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.11Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, уяўляецца яна яму як муры высокія.12Перад загубай вывышаецца сэрца чалавека, а ўпакораньне папераджае славу.13Хто дае адказ раней, чым выслухае, той неразумны, і сорам яму.14Дух чалавека пераносіць немач сваю, але дух маркотны хто можа ўзьняць.15Сэрца разважнае набывае веды, і вуха мудрых шукае веданьня.16Падарунак чалавека дае яму прастору і да вялікіх прывядзе яго.17Першы ў спрэчцы сваёй [падаецца] справядлівым, але прыйдзе бліжні ягоны і выспрабуе яго.18Жэрабя спыняе сваркі і дзеліць між магутнымі.19Пакрыўджаны брат — як умацаваны горад, а сваркі — як завалы ў замку.20З плоду вуснаў сваіх насыціць чалавек нутро сваё, з прыбыткаў губаў сваіх насыціцца.21Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя.22Хто знайшоў жонку, той знайшоў добрае і атрымаў ласку ад ГОСПАДА.23Бедны гаворыць, умольваючы, а багаты адказвае груба.24Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.