ПРЫПОВЕСЬЦІ15bel_jfc
1Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.2Язык мудрых прыносіць веды, а вусны неразумных выказваюць глупства.3Вочы ГОСПАДА на кожным месцы, яны бачаць добрых і ліхіх.4Здаровы язык — дрэва жыцьця, а зласьлівы — заламаньне духа.5Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.6У доме праведніка шмат багацьця, а ў набытках бязбожніка — замяшаньне.7Вусны мудрых сеюць веды, а сэрца бязглуздых не такое.8Ахвяра бязбожнікаў — агіда для ГОСПАДА, а малітвы правых Яму даспадобы.9Агіда для ГОСПАДА — шлях бязбожніка, а таго, хто імкнецца да праведнасьці, Ён любіць.10Таму, хто ўхіляецца з дарогі, — строгая кара, і той, хто дакараньне ненавідзіць, — памрэ.11Адхлань і пекла перад [вачыма] ГОСПАДА, а тым больш сэрцы сыноў чалавечых.12Насьмешнік ня любіць таго, хто яго дакарае, і да мудрых ня пойдзе.13Радаснае сэрца робіць аблічча вясёлым, а калі сэрца сумуе — дух разьбіты.14Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю.15Усе дні прыгнечанага ліхія, а ў каго добра на сэрцы, у таго заўсёды бяседа.16Лепш малое ў страху перад ГОСПАДАМ, чым вялікія скарбы, а з імі трывога.17Лепш крыху гародніны з любоўю, чым тлусты вол з нянавісьцю.18Чалавек гняўлівы выклікае звадкі, а няскоры да гневу супакойвае спрэчку.19Шлях гультая як жываплот з церня, а сьцежка правых — гладкая.20Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны чалавек пагарджае маці сваёй.21Дурасьць — радасьць для невука, а чалавек разумны ідзе простай дарогай.22Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.23Радуецца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і якое добрае слова адпаведнае.24Сьцежка жыцьця ў разважлівага [вядзе] ўгару, каб пазьбегнуць адхлані, якая ў доле.25ГОСПАД развальвае дом пыхліўцаў, а мяжу ўдавы Ён вызначае.26Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя [Яму].27Нішчыць свой дом сквапны да зыску, а хто ненавідзіць падарункі, будзе жыць.28Сэрца праведніка разважае пра адказ, а вусны бязбожнікаў вымаўляюць ліхоту.29ГОСПАД далёка ад бязбожнікаў, але малітвы праведных Ён чуе.30Сьвятло вачэй радуе сэрца, і добрая вестка ўмацоўвае косткі.31Вуха, якое слухае дакараньні жыцьця, будзе жыць сярод мудрых.32Хто адкідае настаўленьне, грэбуе душою сваёю, а хто слухае дакараньні, здабывае розум.33Страх перад ГОСПАДАМ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу.