ПРЫПОВЕСЬЦІ14bel_jfc

1Мудрая жонка будуе сабе дом, а неразумная руйнуе яго сваімі рукамі.2Хто ходзіць проста, той баіцца ГОСПАДА, а хто крывіць шляхі свае, той грэбуе Ім.3У вуснах неразумнага дубец пыхлівасьці, а вусны мудрых захоўваюць іх.4Дзе няма скаціны, там ясьлі пустыя, але багата прыбытку ад сілы вала.5Сьведка праўдзівы ня схлусіць, а сьведка фальшывы дыхае няпраўдай.6Насьмешнік шукае мудрасьці, і яе няма, але веданьне лёгкае для разумнага.7Адыйдзі ад чалавека дурнога, бо ня знойдзеш вуснаў разумных.8Мудрасьць разумнага — у разуменьні шляху свайго, а неразумнасьць дурняў — у ашуканстве.9Неразумныя сьмяюцца з віны, а пасярод правых — зычлівасьць.10Сэрца ведае горыч душы сваёй, і ў радасьць ягоную ня ўвойдзе чужынец.11Дом бязбожнікаў будзе зьнішчаны, а намёт правых закрасуе.12Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.13І ў часе сьмеху баліць сэрца, і заканчэньне радасьці — смутак.14Падступны сэрцам насыціцца шляхамі сваімі, а добры чалавек — сваімі.15Неразумны верыць кожнаму слову, а разумны разважае пра крокі свае.16Мудры баіцца і адварочваецца ад зла, а дурны гняўлівы і самаўпэўнены.17Скоры на гнеў робіць дурасьць, а чалавек зламысны зьненавіджаны.18Неразумныя атрымліваюць у спадчыну дурасьць, а разумныя ўкарануюцца веданьнем.19Ліхія паклоняцца перад добрымі, а бязбожнікі — каля брамаў праведнікаў.20Бедны зьненавіджаны нават бліжнім сваім, але шмат тых, хто любіць багатага.21Хто цураецца бліжняга свайго, той грашыць, а хто літуецца над бедным, той шчасьлівы.22Ці ж не заблукалі тыя, якія задумляюць зло? Але міласэрнасьць і праўда будзе тым, якія задумляюць добрае.23З кожнае працы будзе прыбытак, а ад пустых словаў — толькі нястача.24Карона мудрых — багацьце іхняе, а вянок дурняў — глупства іхняе.25Сьведка праўдзівы ратуе душы, а хлусьлівы дыхае няпраўдай.26У страху перад ГОСПАДАМ моцная пэўнасьць, і для сыноў Сваіх Ён будзе прыстанішчам.27Страх перад ГОСПАДАМ — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці.28У мностве народу веліч валадара, а ў малалікасьці людзей — загуба князя.29У павольнага на гнеў багата розуму, а запальчывы выяўляе дурасьць.30Лагоднае сэрца — жыцьцё для цела, а зайздрасьць — парахненьне косткам.31Хто прыгнятае ўбогага, той зьневажае Творцу ягонага, але шануе Яго той, хто літуецца над бедным.32Бязбожнік будзе адкінуты за ліхоцьце сваё, а праведнік і пры сьмерці сваёй мае надзею.33У сэрцы разумнага жыве мудрасьць, і паміж дурняў яна вядомая.34Праведнасьць узвышае народ, а грэх — ганьба для народаў.35Зычлівы валадар да слугі разумнага, але абурэньне ягонае на таго, хто асаромлівае яго.