ПРЫПОВЕСЬЦІ10bel_jfc

1Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — смутак для маці.2Не прыносяць карысьці скарбы бязбожныя, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.3Не дазволіць ГОСПАД галадаваць душы праведніка, але адкіне жаданьні бязбожнікаў.4Лянівая рука робіць бедным, а рука працавітая ўзбагачае.5Хто летам зьбірае, той сын разважлівы, а хто сьпіць у жніво — сын ганебны.6Дабраславенствы — на галаве праведнага, а вусны бязбожнікаў хаваюць няправасьць.7Памяць пра праведніка дабраслаўлёная, а імя бязбожнікаў спарахнее.8Мудры сэрцам прыймае прыказаньні, а той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.9Хто ходзіць беззаганна, той ходзіць бясьпечна, а хто крывіць шляхі свае, будзе выяўлены.10Хто міргае вачыма, той робіць прыкрасьць, і той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.11Вусны праведніка — крыніца жыцьця, а вусны бязбожнікаў хаваюць няправасьць.12Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны.13У вуснах разумнага знаходзіцца мудрасьць, а кій — на сьпіне бязглуздага.14Мудрыя захоўваюць веданьне, а вусны неразумнага вядуць да загубы.15Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, загуба для бедных — галеча іхняя.16Праца праведніка вядзе да жыцьця, набытак бязбожніка — да грэху.17На сьцежцы жыцьця той, хто прыймае настаўленьне, а хто адкідае дакараньне — блукае.18Хто хавае нянавісьць, у таго вусны хлусьлівыя, а хто паклёп разносіць, той дурань.19У мностве словаў не пазьбегнеш грэху, а хто стрымлівае вусны свае, той разважлівы.20Язык праведніка — адборнае срэбра, а сэрца бязбожніка нічога ня вартае.21Вусны праведнага пасьвяць многіх, а бязглуздыя паміраюць ад нястачы розуму.22Дабраславенства ад ГОСПАДА, яно ўзбагачае, і смутку з сабою не прыносіць.23Радасьць для дурня — учынкі ганебныя, а чалавек разумны [радуецца] мудрасьці.24Тое, чаго баіцца бязбожнік, прыйдзе на яго, а прагненьні праведных споўняцца.25Калі пранясецца віхура, ня будзе больш бязбожніка, а праведнік мае вечны падмурак.26Як воцат для зубоў і як дым для вачэй, так гультай для тых, што яго пасылаюць.27Страх перад ГОСПАДАМ памнажае дні, а гады бязбожнікаў скароцяцца.28Чаканьне праведнікаў — радасьць, а спадзяваньне бязбожнікаў загіне.29Шлях ГОСПАДАЎ — апора для беззаганных і загуба для злачынцаў.30Праведнік не пахісьнецца навекі, а бязбожнікі ня будуць жыць на зямлі.31Вусны праведніка памнажаюць мудрасьць, а язык падступны будзе адсечаны.32Вусны праведніка ведаюць, што даспадобы [Богу], а ў вуснах бязбожнікаў — падступнасьць.