ЛІКІ20bel_jfc
1І прыйшлі ў першы месяц сыны Ізраіля, уся грамада, у пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэшы. Там памерла Мірыям, і там была пахаваная.2І не было вады для грамады, і зграмадзіліся яны супраць Майсея і Аарона.3І спрачаўся народ з Майсеем, і яны казалі: «Лепш, каб мы загінулі, калі загінулі браты нашыя перад абліччам ГОСПАДА!4Навошта вывелі вы царкву ГОСПАДА ў пустыню гэтую, каб там загінулі мы і жывёла нашая?5Навошта вы нас вывелі з Эгіпту, каб завесьці нас у гэтае месца ліхое, дзе сеяць нельга, дзе дрэва фігавае не расьце, ані вінаград, ані дрэвы гранатовыя, і вады няма для піцьця?»6І Майсей і Аарон адыйшлі ад аблічча царквы да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і ўпалі на абліччы свае. І зьявілася слава ГОСПАДА над імі.7І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:8«Вазьмі кій і зьбярыце грамаду, ты і Аарон, брат твой, і прамоўце да скалы перад вачыма іхнімі, і яна дасьць ваду. І ты выведзеш ваду са скалы, і напоіш грамаду і жывёлу ейную».9І ўзяў Майсей кій спрад аблічча ГОСПАДА, як [Госпад] загадаў яму.10І Майсей і Аарон сабралі царкву перад скалою, і сказаў [Майсей]: «Слухайце, бунтаўнікі! Ці зможам мы з гэтай скалы вывесьці ваду для вас?»11І падняў Майсей руку сваю, і ўдарыў скалу кіем сваім два разы. І выцякла шмат вады, і напілася грамада і жывёла іх.12І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону: «За тое, што вы не паверылі Мне, каб выявіць сьвятасьць Маю перад вачыма сыноў Ізраіля, вы не ўвядзіцё царкву гэтую ў зямлю, якую Я даў ім».13Гэта вось вада Мэрывы, дзе спрачаліся сыны Ізраіля супраць ГОСПАДА і дзе Ён выявіў сьвятасьць Сваю перад імі.14І паслаў Майсей з Кадэшу паслоў да валадара Эдому, каб яны сказалі: «Я — брат твой, Ізраіль: Ты ведаеш усе беды, якія спаткалі нас.15І зыйшлі бацькі нашыя ў Эгіпет, і жылі ў Эгіпце шмат дзён, і Эгіпцяне крыўдзілі нас і бацькоў нашых,16і мы клікалі да ГОСПАДА, і Ён выслухаў голас наш, і паслаў анёла, і вывеў нас з Эгіпту. І вось, мы ў горадзе Кадэшы, на мяжы тваёй.17Просім, дазволь прайсьці праз зямлю тваю. Ня пойдзем мы праз палі і вінаграднікі і ня будзем піць вады са студняў. Мы пойдзем шляхам валадарскім, не адхіляючыся ані направа, ані налева, пакуль не мінем межаў тваіх».18І сказаў ім Эдом: «Ня пройдзеш праз мяне, бо я з мячом выйду насустрач табе».19І сказалі яму сыны Ізраіля: «Мы пойдзем бітаю дарогай, а калі будзем піць ваду тваю, мы і жывёла наша, заплацім. Нічога не жадаем, толькі прайсьці пехатою».20І сказаў [Эдом]: «Ня пройдзеце!» І выйшаў Эдом супраць іх з народам шматлікім і рукою моцнаю.21І забараніў Эдом Ізраілю пераходзіць межы свае, і Ізраіль адыйшоў у бок ад яго.22І вырушылі з Кадэшу, і прыйшлі сыны Ізраіля, уся грамада, пад гару Гор.23І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону каля гары Гор, якая на мяжы зямлі Эдому, кажучы:24«Аарон будзе далучаны да народу свайго, бо ён ня ўвойдзе ў зямлю, якую Я дам сынам Ізраіля, таму што вы супрацівіліся [слову] з вуснаў Маіх ля водаў Мэрывы.25Вазьмі Аарона і Элеазара, сына ягонага, і завядзі іх на гару Гор.26Здымі з Аарона адзеньне ягонае, і апрані ў яго Элеазара, сына ягонага, і Аарон няхай далучыцца [да народу свайго], і памрэ там».27І зрабіў Майсей, як загадаў ГОСПАД. І ўзыйшлі яны на гару Гор на вачах усёй грамады.28І зьняў Майсей з Аарона адзеньне ягонае, і апрануў у яго Элеазара, сына ягонага. І памёр Аарон там на вяршыні гары, а Майсей і Элеазар зыйшлі з гары.29І ўбачыла ўся грамада, што памёр Аарон, і плакаў увесь дом Ізраіля па Аароне трыццаць дзён.