ЛІКІ1bel_jfc
1І прамовіў ГОСПАД да Майсея ў пустыні Сынай у Намёце Спатканьня ў першы дзень другога месяца, у другім годзе пасьля выхаду з Эгіпту, кажучы:2«Пералічыце ўсю грамаду сыноў Ізраіля паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, усіх мужчынаў паводле імёнаў па галовах.3Ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою ў Ізраілі палічыце паводле дружынаў іхніх ты і Аарон.4З кожнага пакаленьня павінен быць з вамі чалавек, князь роду бацькоў сваіх.5Вось імёны тых мужоў, якія будуць з вамі: для Рубэна — Эліцур, сын Шэдэура,6для Сымона — Шэлюміэль, сын Цурышадая,7для Юды — Нахшон, сын Амінадава,8для Ісахара — Натанаэль, сын Цуара,9для Завулёна — Эліяў, сын Гэлёна,10для сыноў Язэпа: для Эфраіма — Элішама, сын Амігуда; для Манасы — Гамаліэль, сын Пэдагсура;11для Бэн’яміна — Абідан, сын Гідэоні,12для Дана — Ахіезэр, сын Амішадая,13для Асэра — Пагіэль, сын Акрана,14для Гада — Эліясаф, сын Дэўэля,15для Нэфталі — Ахіра, сын Энана».16Гэтыя пакліканыя з усёй грамады, князі пакаленьняў бацькоў сваіх і начальнікі тысячаў Ізраіля.17Іх узяў Майсей і Аарон, тых мужоў, якія былі паіменна названыя.18У першы дзень другога месяца сабралі яны ўсю грамаду дзеля сьпісу іх паходжаньня паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх і лічылі кожнага па імені ад дваццаці гадоў і вышэй.19Як загадаў ГОСПАД Майсею, быў зроблены перапіс у пустыні Сынай.20Сыноў Рубэна, першароднага Ізраіля, паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,21тых, якіх палічылі з пакаленьня Рубэна, [было] сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.22Сыноў Сымона паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,23тых, якіх палічылі з пакаленьня Сымона, [было] пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.24Сыноў Гада паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,25тых, якіх палічылі з пакаленьня Гада, [было] сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзясят.26Сыноў Юды паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,27тых, якіх палічылі з пакаленьня Юды, было семдзясят чатыры тысячы шэсьцьсот.28Сыноў Ісахара паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,29тых, якіх палічылі з пакаленьня Ісахара, было пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.30Сыноў Завулёна паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,31тых, якіх палічылі з пакаленьня Завулёна, было пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.32Сыноў Язэпа, сыноў Эфраіма паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,33тых, якіх палічылі з пакаленьня Эфраіма, было сорак тысячаў пяцьсот.34Сыноў Манасы паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,35тых, якіх палічылі з пакаленьня Манасы, было трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.36Сыноў Бэн’яміна паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,37тых, якіх палічылі з пакаленьня Бэн’яміна, было трыццаць пяць тысячаў чатырыста.38Сыноў Дана паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,39тых, якіх палічылі з пакаленьня Дана, было шэсьцьдзясят дзьве тысячы семсот.40Сыноў Асэра паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,41тых, якіх палічылі з пакаленьня Асэра, было сорак адна тысяча пяцьсот.42Сыноў Нэфталі паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,43тых, якіх палічылі з пакаленьня Нэфталі, было пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.44Гэта палічаныя, якіх палічылі Майсей і Аарон, і князі Ізраіля, дванаццаць мужоў, па адным з кожнага дому бацькоў сваіх.45І было ўсіх палічаных сыноў Ізраіля паводле дамоў бацькоў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою ў Ізраілі,46шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.47Лявіты паводле пакаленьняў бацькоў сваіх не былі палічаны сярод іх,48бо ГОСПАД прамовіў да Майсея, кажучы:49«Не перапісвай пакаленьня Левія і не лічы іх разам з сынамі Ізраіля,50але даручы лявітам Сялібу Сьведчаньня, усе прылады яе і ўсё, што да яе [належыць]. Яны будуць насіць Сялібу і ўсе прылады яе, будуць пры ёй служыць і вакол Сялібы разложаць табар [свой].51Калі трэба рушыць Сялібе [ў дарогу], разьбяруць яе лявіты, а калі трэба затрымацца Сялібе, паставяць яе лявіты. Калі нехта [чужы] наблізіцца да яе, будзе забіты.52Сыны Ізраіля разложацца табарам, кожны на месцы сваім, кожны пад сьцягам сваім, паводле дружынаў сваіх.53А лявіты разложацца табарам вакол Сялібы Сьведчаньня; і кара не спадзе на грамаду сыноў Ізраіля. Лявіты будуць вартаваць каля Сялібы Сьведчаньня».54І зрабілі сыны Ізраіля ўсё; як ГОСПАД загадаў Майсею, так і зрабілі.