НЭЭМІЯ7bel_jfc
1І сталася, калі мур быў пабудаваны, і я паставіў вароты, і былі прызначаныя прыдзьвернікі, і сьпевакі, і лявіты,2я прызначыў Ханані, брата майго, і Хананію, начальніка сталіцы, над Ерусалімам, бо ён быў чалавек праўдзівы і баяўся Бога [больш], чым шмат хто.3І я, кажучы, сказаў ім: «Няхай ня будуць адчыненыя брамы Ерусаліму, пакуль не прыпячэ сонца; і пакуль [людзі] стаяць [на нагах], няхай зачыняюць вароты і замыкаюць. І прызначце варту з жыхароў Ерусаліму, кожнага на варту ягоную і кожнага насупраць дому ягонага».4Але горад займаў абшар і быў вялікі, а народу [было] мала ў ім, і не было дамоў адбудаваных.5І палажыў мне Бог у сэрцы маім, і я сабраў шляхту, кіраўнікоў і народ, каб зрабіць попіс. І я знайшоў кнігу попісу тых, якія прыйшлі напачатку, і знайшоў, што напісана ў ёй:6«Гэта сыны зямлі гэтай, якія прыйшлі з палону выгнаньня, якіх перасяліў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой.7Яны прыйшлі з Зэрубабэлем, Ешуам, Нээіміем, Азарыем, Рааміем, Нахаманіем, Мардэхаем, Більшанам, Міспэрэтам, Бігваем, Нэхумам, Баанаю. [Вось] лік мужчынаў народу Ізраіля:8сыноў Пароша — дзьве тысячы сто семдзясят два;9сыноў Шэфатыі — трыста семдзясят два;10сыноў Араха — шэсьцьсот пяцьдзясят два;11сыноў Пахат-Маава, з сыноў Ешуа і Ёава, — дзьве тысячы васемсот васямнаццаць;12сыноў Эляма — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;13сыноў Затту — васемсот сорак пяць;14сыноў Заккая — семсот шэсьцьдзясят;15сыноў Біннуя — шэсьцьсот сорак восем;16сыноў Бэвая — шэсьцьсот дваццаць восем;17сыноў Азгада — дзьве тысячы трыста дваццаць два;18сыноў Аданікама — шэсьцьдзясят сем;19сыноў Бігвая — дзьве тысячы шэсьцьсот сем;20сыноў Адына — шэсьцьсот пяцьдзясят пяць;21сыноў Атэра з [сыноў] Хізкіі — дзевяноста восем;22сыноў Хашума — трыста дваццаць восем;23сыноў Бэцая — трыста дваццаць чатыры;24сыноў Харыфа — сто дваццаць;25сыноў Гібэона — дзевяноста пяць;26людзей з Бэтлеему і Нэтофы — сто восемдзясят восем;27людзей з Анатоту — сто дваццаць восем,28людзей з Бэт-Азмавэту — сорак два;29людзей з Кірыят-Ярыму, Кэфіры і Бээроту — семсот сорак тры;30людзей з Рамы і Гевы — шэсьцьсот дваццаць адзін;31людзей з Міхмасу — сто дваццаць два;32людзей з Бэтэлю і Гаю — сто дваццаць тры;33людзей з Нэво другога — пяцьдзясят два;34сыноў Эляма другога — тысяча дзьвесьце пяцьдзясят чатыры;35сыноў Харыму — трыста дваццаць;36сыноў Ерыхону — трыста сорак пяць;37сыноў Лоду, Хадыду і Она — семсот дваццаць адзін;38сыноў Сэнаі — тры тысячы дзевяцьсот трыццаць;39сьвятары: сыноў Едая, з дому Ешуа — дзевяцьсот семдзясят тры;40сыноў Імэра — тысяча пяцьдзясят два;41сыноў Пашхура — тысяча дзьвесьце сорак сем;42сыноў Харыма — тысяча сямнаццаць;43лявіты: сыны Ешуа [з дому] Кадміэля, сыны Гадава — семдзясят чатыры;44сьпевакі: сыны Асафа — сто сорак восем;45прыдзьвернікі: сыны Шальлюма, сыны Атэра, сыны Тальмона, сыны Аккува, сыны Хатыты, сыны Шавая — сто трыццаць восем;46нэтынэі: сыны Цыхі, сыны Хасуфы, сыны Табаота,47сыны Кероса, сыны Сіі, сыны Падона,48сыны Лебана, сыны Хагавы, сыны Шальмая,49сыны Ханана, сыны Гіддэля, сыны Гахара,50сыны Рэаі, сыны Рэцына, сыны Нэкоды,51сыны Газама, сыны Уззы, сыны Пасэаха,52сыны Бэсая, сыны Мэуніма, сыны Нэфушэсіма,53сыны Бакбука, сыны Хакуфа, сыны Хархура,54сыны Бацліта, сыны Мэхіды, сыны Харшы,55сыны Баркоса, сыны Сісэры, сыны Тамаха,56сыны Нэцаяха, сыны Хатыфы;57сыны слугаў Салямона: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Пэрыды,58сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гіддэля,59сыны Шэфатыі, сыны Хатылы, сыны Пахэрэт-Гацэбаіма, сыны Амона.60Усіх нэтынэяў, сыноў слугаў Салямона — трыста дзевяноста два».61А вось тыя, якія прыйшлі з Тэль-Мэляху, Тэль-Харшы, Керуб-Адону і Іммэру, але яны не маглі паказаць дому бацькоў сваіх і насеньня свайго, ці яны з Ізраілю:62сыны Дэлаі, сыны Товіі, сыны Нэкоды — шэсьцьсот сорак два.63А са сьвятароў: сыны Хабая, сыны Гаккоца, сыны Барзілая, які ўзяў жонку з дачок Барзілая з Гілеаду і быў названы імем іхнім.64Яны шукалі свайго запісу ў сьпісах, і ён не знайшоўся; і яны былі адлучаны ад сьвятарства,65І Тыршата сказаў ім, каб яны ня елі са сьвятога сьвятых, пакуль не паўстане сьвятара з урымам і тумімам.66Уся царква [налічвала] разам сорак дзьве тысячы трыста шэсьцьдзясят [чалавек],67апрача слугаў іхніх і служак іхніх, якіх [было] сем тысячаў трыста трыццаць сем; і яны мелі дзьвесьце сорак пяць сьпевакоў і сьпявачак.68Коней іхніх [было] семсот трыццаць шэсьць, мулаў іхніх — дзьвесьце сорак пяць,69вярблюдаў — чатырыста трыццаць пяць, аслоў — шэсьць тысячаў семсот дваццаць.70І некаторыя з галоваў [дамоў] бацькоў далі [сродкі] на працы. Тыршата даў у скарбніцу тысячу драхмаў золата, пяцьдзясят келіхаў, пяцьсот трыццаць шатаў сьвятарскіх.71І галовы [дамоў] бацькоў далі ў скарбніцу на працы дваццаць тысячаў драхмаў золата і дзьве тысячы дзьвесьце мінаў срэбра.72І рэшта народу далі дваццаць тысячаў драхмаў золата, і дзьве тысячы мінаў срэбра, і шэсьцьдзясят сем шатаў сьвятарскіх.73І жылі сьвятары, і лявіты, і прыдзьвернікі, і сьпевакі, і нэтынэі, і [некаторыя] з народу, і ўвесь Ізраіль у гарадах сваіх. І калі настаў сёмы месяц, сыны Ізраіля [былі] ў гарадах сваіх.