НЭЭМІЯ3bel_jfc

1І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты ягоныя, сьвятары, і адбудавалі Браму Авечак. Яны асьвяцілі яе і паставілі вароты ў яе; аж да вежы Мэа асьвяцілі яе, аж да вежы Хананэля.2А каля яго будавалі Ерыхонцы, а каля іх будаваў Заккур, сын Імры.3А Браму Рыбную будавалі сыны Гасэнаі, якія палажылі бэлькі ў яе і паставілі вароты яе, замкі яе і завалы яе.4А каля іх адбудоўваў Мэрэмот, сын Урыі, сына Гаккоца; а каля іх адбудоўваў Мэшулям, сын Бэрэхі, сына Мэшэзабэля; каля іх адбудоўваў Цадок, сын Бааны.5А каля іх адбудоўвалі Тэкойцы; але магнаты іхнія не схілілі шыі свае ў працы для ГОСПАДА свайго.6А Старую Браму адбудоўвалі Ёяда, сын Пасэаха, і Мэшулям, сын Бэсодыі; яны палажылі бэлькі ў яе, паставілі вароты яе, і замкі яе, і завалы яе.7А каля іх адбудоўвалі Мэлатыя з Гібэону і Ядон з Мэраноту, людзі з Гібэону і Міцпы, сядзібы ваяводы Зарэчча.8Каля яго адбудоўваў Узіэль, сын Харгая, з залатароў; а каля яго адбудоўваў Ханані, сын зельніка. Яны аднавілі [муры] Ерусаліму аж да муру шырокага.9А каля іх адбудоваў Рэфая, сын Хура, начальнік паловы акругі Ерусаліму.10А каля іх, насупраць дому свайго, адбудоўваў Едая, сын Харумафа; а каля яго адбудоўваў Хаттуш, сын Хашаўнэя.11Другі адцінак адбудоўвалі Малхія, сын Харыма, і Хашуў, сын Пахат-Маава, [яны адбудоўвалі] таксама Вежу Печаў.12А каля іх адбудоўваў Шальлюм, сын Галяхеша, начальнік паловы акругі Ерусаліму, ён і дочкі ягоныя.13А Браму Даліны адбудоўвалі Ханун і жыхары Занааха; яны пабудавалі яе і паставілі вароты яе, замкі яе і завалы яе; і [направілі яны] тысячу локцяў муру аж да Брамы Гною.14А Браму Гною адбудоўваў Малкія, сын Рэхава, начальнік акругі Бэт-Гакерэм; ён пабудаваў яе і паставіў вароты яе, замкі яе і завалы яе.15А Браму Крыніцы адбудоўваў Шальлюм, сын Каль-Хазэя, начальнік акругі Міцпы; ён пабудаваў яе, і накрыў яе, і паставіў вароты яе, замкі яе і завалы яе; і [адбудаваў] мур сажалкі Шэлях каля саду валадара і аж да прыступак, якія зыходзяць з гораду Давіда.16За ім адбудоўваў Нээмія, сын Азбука, начальнік паловы акругі Бэт-Цур, аж да [месца] насупраць магілаў Давідавых і аж да выкапанай сажалкі, аж да дому ваяроў.17За ім адбудоўвалі лявіты: Рэхум, сын Бані; каля яго адбудоўваў Хашавія, начальнік паловы акругі Кейла, за акругу сваю.18За ім адбудоўвалі браты іхнія: Баўвай, сын Хенадада, начальнік паловы акругі Кейла.19А каля яго Езэр, сын Ешуа, начальнік Міц­пы, адбудоўваў другі адцінак, насуп­раць уваходу ў збраёўню на рагу.20За ім Барух, сын Заббая, руп­ліва адбудоўваў іншы адцінак, ад рогу аж да дзьвярэй дому Эліяшыва, вялікага сьвятара.21За ім Мэрэмот, сын Урыі, сына Гаккоца, адбудоўваў іншы адцінак, ад дзьвярэй дому Эліяшыва аж да канца дому Эліяшыва.22За ім адбудоўвалі сьвятары, людзі з ваколіцы.23За імі адбудоўваў Бэн’ямін і Хашуў насупраць дому свайго; за імі адбудоўваў Азарыя, сын Маасэі, сына Ананіі, каля дому свайго.24За ім адбудоўваў Біннуй, сын Хэнадада, іншы адцінак, ад дому Азарыі аж да рогу і вугла.25Палал, сын Узая, [адбудоўваў] насупраць рогу і вежы, якая выстае з верхняга дому валадарскага і якая ў панадворку варты. За ім [адбудоўваў] Пэдая, сын Пароша.26А нэтынэі, якія жылі ў Афэле, [адбудоўвалі] насупраць Брамы Воднай на ўсход і аж да высунутай вежы.27За імі Тэкойцы, адбудоўвалі другі адцінак, ад [месца] насупраць вялікай высунутай вежы аж да муру Афэла.28Вышэй Брамы Конскай адбудоўвалі сьвятары, кожны насупраць дому свайго.29За імі адбудоўваў Цадок, сын Іммэра, насупраць дому свайго; а за ім адбудоўваў Шэмая, сын Шэхніі, вартаўнік Брамы Усходняй.30За ім адбудоўваў Хананія, сын Шэлеміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, другі адцінак. За ім адбудоўваў Мэшулям, сын Бэрэхіі, насупраць пакою свайго.31За ім адбудоўваў Малхія, сын залатара, аж да дому нэтынэяў і гандляроў, насупраць Брамы Міфкад і аж да кутняй сьвятліцы.32А паміж кутняй сьвятліцай і Брамай Авечак адбудоўвалі залатары і гандляры.