НЭЭМІЯ10bel_jfc
1Тыя, што прыклалі пячаткі: Нээмія-Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія,2Сэрая, Азарыя, Ярэмія,3Пашхур, Амарыя, Малхія,4Хаттуш, Шэванія, Малух,5Харым, Мэрэмот, Абадыя,6Даніэль, Гіннэтон, Барух,7Мэшулям, Абія, Міямін,8Маазія, Білгай, Шэмая; гэта сьвятары.9І лявіты: Ешуа, сын Азаніі, Біннуй з сыноў Хэнадада, Кадміэль,10і браты іхнія: Шэванія, Годыя, Келіта, Пэлая, Ханан,11Міха, Рэхоў, Хашавія,12Заккур, Шэрэвія, Шэванія,13Годыя, Бані, Бэніну.14Галовы народу: Парош, Пахат-Мааў, Элям, Затту, Бані,15Буні, Азгад, Бэвай,16Адонія, Бігвай, Адын,17Атэр, Хізкія, Азур,18Годыя, Хашум, Бэцай,19Харыф, Анатот, Нэвай,20Магпіяш, Мэшулям, Хэзір,21Мэшэзабэль, Цадок, Яддуа,22Пэлятыя, Ханан, Аная,23Осія, Хананія, Хашуў,24Галяхеш, Пільха, Шавэк,25Рэхум, Хашаўна, Маасэя,26Ахія, Ханан, Анан,27Малух, Харым, Баана.28І іншы народ, сьвятары, лявіты, прыдзьвернікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, якія аддзяліліся ад народаў зямлі [гэтай] дзеля Закону Божага, жонкі іхнія і дочкі іхнія, усе, якія маглі разумець,29далучыліся да братоў сваіх, слаўных сваіх, і абавязаліся клятваю і прысягаю хадзіць паводле Закону Божага, які быў дадзены праз рукі Майсея, слугі Божага, і захоўваць, і спаўняць усе прыказаньні ГОСПАДА, Госпада нашага, і прысуды Ягоныя, і пастановы Ягоныя,30І не аддаваць дочак нашых народам зямлі гэтай, і дочак іхніх ня браць для сыноў нашых,31і калі народы зямлі гэтай прывязуць у суботу тавары або ўсялякае збожжа, каб продаць, ня браць у іх у суботу або ў дзень сьвяты, і пакінуць [сяўбу] ў сёмы год, і [дараваць] усе даўгі.32І прынялі мы для сябе прыказаньне, каб даваць ад кожнага трэцюю частку сыкля на служэньне ў Доме Бога нашага,33на хлябы пакладныя, на штодзённую ахвяру хлебную і на штодзённае цэласпаленьне, на суботы, на маладзікі, на сьвяты, на рэчы сьвятыя і на ахвяры за грэх, каб перамольваць за Ізраіля, і на ўсякую працу ў Доме Бога нашага.34І кінулі мы жэрабя пра ахвяраваньне дроваў, сьвятары, лявіты і народ, каб прыносіць іх у Дом Бога нашага ў вызначаны час, з году ў год, паводле дамоў бацькоў нашых, каб спальваць іх на ахвярніку ГОСПАДА, Бога нашага, як напісана ў Законе.35І мы [прысягнулі] прыносіць пяршыны зямлі нашай і пяршыны ўсіх пладоў усіх дрэваў, з году ў год, у Дом ГОСПАДА,36і першародных сыноў нашых і са скаціны нашай, як напісана ў Законе, першародных валоў нашых і авечак нашых прыводзіць у Дом Бога нашага для сьвятароў, якія служаць у Доме Бога нашага.37і пачаткі цеста нашага, і дароў нашых, і плод усіх дрэваў, віна і алею прыносіць для сьвятароў у каморы Дому Бога нашага, і дзесяціны зямлі нашай [прыносіць] для лявітаў, і гэтыя лявіты будуць браць дзесяціны ў-ва ўсіх гарадах працы нашай.38І сьвятар, сын Аарона, будзе пры лявітах, калі лявіты будуць браць дзесяціны, і лявіты дадуць дзесяціну з дзесяцінаў у Дом Бога нашага, у каморы дому скарбніцы;39бо ў гэтыя каморы будуць прыносіць сыны Ізраіля і сыны Левія дары збожжа, віна і алею; і там [таксама] начыньне, якое асьвячонае, сьвятары, якія служаць, прыдзьвернікі і сьпевакі. І мы не пакінем Дому Бога нашага!