МАРКА3bel_jfc
1І зноў увайшоў у сынагогу. І быў там чалавек, які меў сухую руку.2І сачылі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.3І Ён кажа сухарукаму чалавеку: «Стань на сярэдзіне!»4І кажа ім: «Ці належыць у суботу рабіць добрае, ці рабіць благое? Душу выратаваць ці загубіць?» Але яны маўчалі.5І, глянуўшы на іх з гневам, смуткуючы дзеля скамяненьня сэрца іхняга, кажа чалавеку гэтаму: «Выцягні руку тваю!» І ён выцягнуў, і зрабілася рука яго здаровая, як і другая.6Фарысэі ж, выйшаўшы, зрабілі адразу нараду з ірадыянамі супраць Яго, каб Яго загубіць.7І Ісус разам з вучнямі Сваімі адыйшоў да мора, і вялікае мноства пайшло за Ім з Галілеі, і з Юдэі,8і з Ерусаліму, і з Ідумеі, і з-за Ярдану, і з ваколіцаў Тыру і Сідону, вялікае мноства, пачуўшы, што Ён рабіў, прыйшло да Яго.9І сказаў вучням Сваім, каб быў падрыхтаваны для Яго човен дзеля натоўпу, каб ня ціснулі Яго.10Бо многіх Ён аздаравіў, таму пхаліся да Яго ўсе, што мелі немачы, каб дакрануцца да Яго.11І духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі, кажучы: «Ты — Сын Божы!»12Але Ён строга забараняў ім, каб не выяўлялі Яго.13І ўзыходзіць на гару, і кліча тых, якіх Сам хацеў, і прыйшлі да Яго.14І вызначыў Дванаццаць, каб былі з Ім і каб пасылаць іх абвяшчаць,15і каб мелі ўладу аздараўляць хваробы і выганяць дэманаў:16Сымона, і даў яму імя Пётар,17і Якуба Заўдыявага, і Яна, брата Якуба, і даў ім імя Боанэргес, што значыць “Сыны грому”,18і Андрэя, і Філіпа, і Барталамея, і Мацьвея, і Тамаша, і Якуба Алфеявага, і Тадэвуша, і Сымона Кананіта,19і Юду Іскарыёта, які выдаў Яго.20І прыходзяць у дом; і зноў зыходзіцца натоўп, так што не маглі яны нават хлеба паесьці.21І, пачуўшы [гэта], сваякі Ягоныя пайшлі ўзяць Яго, бо казалі, што Ён зьдзівачэў.22А кніжнікі, што прыйшлі з Ерусаліму, гаварылі, што мае Бэльзэбула і што моцай князя дэманаў выганяе дэманаў.23І, паклікаўшы іх, гаварыў да іх [Ісус] у прыповесьцях: «Як можа шатан выганяць шатана?24І калі валадарства разьдзеліцца ў сабе, ня можа ўтрымацца валадарства тое.25І калі дом разьдзеліцца ў сабе, ня можа ўтрымацца дом той.26І калі шатан паўстаў на сябе самога і разьдзяліўся, ня можа ўтрымацца, але канец яму.27Ніхто, увайшоўшы ў дом асілка, ня можа захапіць маёмасьць ягоную, калі перш ня зьвяжа асілка, і тады абрабуе дом ягоны.28Сапраўды кажу вам, што будуць адпушчаны сынам чалавечым усе грахі і блюзьнерствы, якімі б яны ні блюзьнілі,29але хто будзе блюзьніць на Духа Сьвятога, ня будзе яму адпушчана ў вякі, але падлягае асуджэньню вечнаму».30Бо яны гаварылі: «Мае духа нячыстага».31І прыходзяць браты Ягоныя і маці Ягоная, і, стоячы вонкі, паслалі да Яго клікаць Яго.32І сядзеў кругом Яго натоўп, і сказалі Яму: «Вось, маці Твая і браты Твае вонкі, яны шукаюць Цябе».33І, адказваючы ім, гаворыць: «Хто маці Мая і браты Мае?»34І, агледзеўшы наўкола тых, што каля Яго сядзелі, кажа: «Вось маці Мая і браты Мае!35Бо хто выконвае волю Божую, той Мне брат, і сястра, і маці».