ЛУКІ21bel_njo

1Глянуўшы ж, убачыў Ён багацеяў, якія кідалі дары свае ў скарбніцу.2І ўбачыў адну бедную ўдаву, якая кінула туды дзьве лепты,3і сказаў: «Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава кінула больш за ўсіх,4бо ўсе тыя з лішку свайго кідалі ў дар Богу, а яна з нястачы сваёй кінула ўсё ўтрыманьне сваё, якое мела».5І, калі некаторыя гаварылі пра сьвятыню, што яна аздоблена каштоўнымі камянямі і дарамі, Ён сказаў:6«Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які б ня быў зруйнаваны».7Спыталіся ж у Яго, кажучы: «Настаўнік! Калі ж гэта мае быць? І які знак, калі гэта мае стацца?»8Ён жа сказаў: «Глядзіце, каб вас не падманулі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і гэты час наблізіўся. Не хадзіце за імі.9Калі ж пачуеце пра войны і бязладзьдзе, не жахайцеся, бо гэта мусіць стацца спачатку, але не адразу канец».10Тады сказаў ім: «Паўстане народ на народ, і валадарства на валадарства,11А месцамі будуць вялікія землятрусы, і голад, і пошасьць, таксама страхі і знакі з неба вялікія будуць.12А перад усім гэтым ускладуць на вас рукі і будуць перасьледаваць вас, выдаючы ў сынагогі і вязьніцы, ведучы да валадароў і ваяводаў дзеля імя Майго.13А станецца гэта дзеля сьведчаньня вам.14Дык палажыце ў сэрцах вашых не абдумваць раней, як адказваць,15бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня здолеюць пярэчыць, ані супрацьстаяць усе супраціўнікі вашыя.16А будзеце выдадзеныя і бацькамі, і братамі, і сваякамі, і сябрамі; і некаторых з вас пазабіваюць,17і будуць ненавідзець вас усе дзеля імя Майго,18але і волас з галавы вашай не прападзе.19У цярплівасьці вашай здабывайце душы вашыя.20Калі ж убачыце Ерусалім, акружаны войскам, тады разумейце, што наблізілася спусташэньне яго.21Тады тыя, хто ў Юдэі, няхай бягуць у горы; і хто пасярод гораду, няхай выходзяць; і хто ў ваколіцы, няхай не ўваходзяць у яго,22бо гэта дні помсты, каб споўнілася ўсё напісанае.23Гора ж тым, якія цяжарныя і якія кормяць грудзьмі, у тыя дні; бо будзе вялікае бедства на зямлі і гнеў на народзе гэтым.24І ўпадуць ад вострыва мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх паганскіх народаў, і Ерусалім будуць таптаць пагане, пакуль ня скончацца часы паганаў.25І будуць знакі на сонцы, і месяцы, і зорках, і на зямлі ўціск народаў у зьбянтэжанасьці, як зараве і забушуе мора.26І дрантвець будуць людзі ад страху і чаканьня таго, што прыйдзе на сусьвет, бо сілы нябесныя захістаюцца.27І тады ўгледзяць Сына Чалавечага, Які прыходзіць у воблаку з моцаю і славаю вялікаю.28Калі ж пачне гэтае дзеяцца, выпрастуйцеся і падніміце галовы вашыя, таму што набліжаецца адкупленьне вашае».29І сказаў ім прыповесьць: «Глядзіце на фігавае дрэва і на ўсе дрэвы:30калі яны ўжо распускаюцца, убачыўшы, разумееце самі, што ўжо блізка лета.31Гэтак і вы, як убачыце, што гэтае стаецца, разумейце, што блізка ёсьць Валадарства Божае.32Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленьне гэтае, як усё гэта станецца.33Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.34Пільнуйце ж самі сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя абжорствам, і п’янствам, і клопатамі жыцьцёвымі, і каб дзень той не прыйшоў да вас неспадзявана.35Бо ён, як пастка, спадзе на ўсіх, што жывуць на абліччы ўсёй зямлі.36Дык чувайце, молячыся ва ўсякі час, каб вам быць вартымі ўцячы ад усяго, што мае стацца, і стаць перад Сынам Чалавечым».37Удзень Ён навучаў у сьвятыні; а ночы, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Аліўнай.38І ўвесь народ з раніцы прыходзіў да Яго ў сьвятыню слухаць Яго.