ЛЯВІТ27bel_jfc

1І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:2«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Калі які чалавек дае шлюбаваньне пасьвяціць душу ГОСПАДУ паводле ацэнкі тваёй,3калі гэта будзе мужчына ад дваццаці да шасьцідзесяці гадоў, ён будзе ацэнены ў пяцьдзясят сыкляў срэбра паводле сыкля сьвятыні,4а калі жанчына, яна будзе ацэнена ў трыццаць сыкляў.5А калі яму ад пяці гадоў да дваццаці будзе ацэнка твая за мужчыну — дваццаць сык­ляў, а за жанчыну — дзесяць сыкляў.6А калі яму ад аднаго месяца да пяці гадоў, будзе ацэнка твая за мужчыну пяць сыкляў, а за жанчыну — тры сыклі.7А калі яму ад шасьцідзесяці гадоў і вышэй, будзе ацэнка твая за мужчыну пятнаццаць сыкляў, а за жанчыну — дзе­сяць сыкляў.8А калі хто такі бедны, каб заплаціць ацэнку тваю, няхай паставяць яго перад абліччам сьвятара, і ацэніць яго сьвятар паводле таго, што можа даць рука яго, і няхай тое дасьць.9Калі гэта будзе быдла, якое складаецца ў ахвяру ГОСПАДУ, тады ўсё, што шлюбаваў для ГОСПАДА, ёсьць сьвятым.10Нельга яго замяніць, ані лепшае — горшым, ані горшае — лепшым. А калі хто заменіць быдла на быдла, і тое, што заменена, і на што заменена, будзе сьвятым для ГОСПАДА.11А калі гэта будзе жывёла нячыстая, якой нельга скла­даць у ахвяру ГОСПАДУ, няхай паставяць яе перад абліччам сьвятара,12і сьвятар ацэніць яе, ці яна добрая, ці благая, і як ацэніць яе сьвятар, так і будзе.13Калі хто [захоча] выкупіць яе, няхай дадасьць пятую частку да ацэнкі яго.14Калі хто пасьвяціць дом свой ГОСПАДУ як сьвятую рэч, тады сьвятар ацэніць той дом, ці ён добры, ці благі. Як сьвятар ацэніць яго, так і будзе.15А калі той, хто пасьвяціў яго, [захоча] выкупіць дом свой, няхай дадасьць пятую частку кошту яго, і будзе яго.16Калі хто пасьвяціць ГОСПАДУ [частку] поля ўласнасьці сваёй, ацэнка твая павінна быць паводле зерня на засеў: за засеў гомару ячменя — пяць­дзясят сыкляў срэбра.17Калі хто пасьвяціць поле сваё ў год юбілейны, твая ацэнка будзе важная.18Калі ж хто пасьвяціць зямлю сваю пасьля году юбілейнага, тады сьвятар палічыць срэбра паводле гадоў, якія застаюцца да наступнага году юбілейнага, і зьменшыць ацэнку.19Калі той, хто пасьвяціў поле, хоча выкупіць яго, няхай дадасьць пятую частку вышэй ацэнкі тваёй, і будзе яго.20А калі ён ня выкупіць поля, і калі гэтае поле бу­дзе прададзена некаму іншаму, яно ня можа быць выкупленае.21І станецца поле гэтае ў го­дзе юбілейным свабодным, сьвятым для ГОСПАДА, як поле пад закляцьцем. Станецца яно ўласнасьцю сьвятара.22А калі хто пасьвяціць ГОСПАДУ поле набытае, якое не з уласнасьці ягонай,23тады сьвятар палі­чыць вялікасьць ацэнкі тваёй да юбілейнага году, і павінен ён аддаць у той самы дзень ГОСПАДУ [кошт] ацэнкі тваёй як сьвятыню.24У год юбілейны зямля вернецца да таго, ад каго была куплена, чыёй была ўласнасьцю.25Кожная ацэнка твая павінна быць паводле сыклю сьвятыні. Адзін сыкль будзе дваццаць гераў.26Першароднае з быдла, якое першароднае для ГОСПАДА, ці то вол, ці то баран, ніхто ня можа пасьвяціць [Госпаду], бо яны — ГОСПАДАВЫ.27Калі гэта жывёла нячыстая, можна яе выкупіць паводле ацэнкі тваёй, дадаючы да яе адну пятую. Калі ня будзе выкуплена, будзе прададзена паводле ацэнкі тваёй.28Калі хто пасьвяціць штосьці з уласнасьці сваёй ГОСПАДУ як заклятае: чалавека, жывёлу або поле ўласнасьці сваёй, ня будзе гэта ані прададзена, ані выкуплена. Кожная [рэч] заклятая — гэта сьвятое сьвятых для ГОСПАДА.29Ніводзін чалавек, які пасьвячоны ГОСПАДУ як закляцьце, ня можа быць выкуплены, але сьмерцю памрэ.30Кожная дзесяціна зямлі з пасеву зямлі і з пладоў дрэваў [належыць] ГОСПАДУ, гэта сьвятое для ГОСПАДА.31Калі б хто хацеў выкупіць [частку] дзесяціны сваёй, няхай дадасьць да яе адну пятую.32Кожная дзесяціна з валоў і авечак, усё дзясятае, што праходзіць пад кіем пастуха, пасьвячона ГОСПАДУ.33Ня будзе адрозьнівацца, што добрае, а што благое, і ня будзе рабіцца ніякай заме­ны. Калі хто зробіць замену, абедзьве жывёлы будуць пасьвячоныя ГОСПАДУ. Ня будуць яны выкупленыя».34Гэта прыказаньні, якія даў ГОСПАД Майсею для сыноў Ізраіля на гары [Сынай].