ЛЯВІТ23bel_jfc
1І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:2«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Гэта сьвяты ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя; гэта сьвяты Мае.3Шэсьць дзён будзеце працаваць, а сёмы дзень — супачынак супачынку, сход сьвяты, ня будзеце зусім працаваць, бо гэта супачынак ГОСПАДА ў-ва ўсіх сядзібах вашых.4Вось сьвяты ГОСПАДА, сходы сьвятыя, якія павінны вы сьвяткаваць у свой час.5У першы месяц, у чатырнаццаты дзень месяца, вечарам Пасха ГОСПАДА.6А ў пятнаццаты дзень таго самага месяца сьвята Праснакоў для ГОСПАДА. Сем дзён будзеце есьці праснакі.7У першы дзень будзе ў вас сход сьвяты; ня будзеце выконваць ніякай працы штодзённай,8але сем дзён будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя. У сёмы ж дзень будзе сход сьвяты, ніякай працы штодзённай ня будзеце рабіць”».9І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:10«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, і будзеце жаць збожжа, прынясіце сьвятару першы сноп жніва вашага.11Ён патрасе сноп перад абліччам ГОСПАДА, каб Ён прыняў яго; у другі дзень пасьля суботы прынясе ён яго.12І ў той дзень, у якім будзеце патрэсваць сноп, складзіцё ў ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ ягня аднагадовае без заганы,13і ахвяру хлебную з двух дзясятых эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру агнявую на мілы пах ГОСПАДУ, і ахвяру вадкую, чвэрць гіна віна.14Аж да гэтага дня ня будзеце есьці ані хлеба, ані пражанага зерня, ані сырога зерня, пакуль не складзеце дар Богу вашаму. Гэта пастанова вечная ўсім пакаленьням вашым у-ва ўсіх сядзібах вашых.15Адлічыце сабе ад другога дня пасьля суботы, ад дня, у які прынесяцё снапы для патрэсваньня, сем поўных тыдняў,16аж да дня пасьля сёмай суботы адлічыце пяцьдзясят дзён, і тады складзіце новую ахвяру хлебную для ГОСПАДА.17Прынясіце з сядзібаў вашых па два хлябы для патрэсваньня, кожны з двух дзясятых эфы мукі квашанай, якія будуць сьпечаныя як пяршыны ГОСПАДУ.18Апрача хлеба складзіце ў ахвяру сем бараноў без заганы, аднагадовых, аднаго маладога бычка і двух бараноў. Яны будуць ахвяраю цэласпаленьня ГОСПАДУ разам з ахвяраю хлебнаю і з ахвяраю вадкай. Будзе гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.19Ахвяруйце таксама аднаго казла як ахвяру за грэх і двух ягнятаў аднагадовых як ахвяру мірную.20Сьвятар патрасе іх перад ГОСПАДАМ разам з хлябамі пяршынаў і разам з двума ягнятамі; будзе гэта пасьвячоным для ГОСПАДА [на ўжытак] сьвятара.21У той самы дзень склічце сход, гэта будзе для вас сход сьвяты. Ніякай працы штодзённай ня будзеце рабіць. Гэта пастанова вечная на ўсякім месцы пражываньня вашага ў-ва ўсіх пакаленьнях вашых.22Калі будзеце жаць у зямлі вашай, ня будзеш дажынаць да мяжы поля твайго і ня будзеш зьбіраць да рэшты каласоў на жніве тваім. Пакіньце іх убогім і прыхадням. Я — ГОСПАД, Бог ваш”».23І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:24«Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “У першы дзень сёмага месяца будзе ў вас супачынак, сход сьвяты пры гуку трубаў.25Ня будзеце рабіць аніякай працы штодзённай, але будзеце складаць ГОСПАДУ ахвяру агнявую”».26І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:27«Вось, у дзясяты дзень гэтага самага сёмага месяца будзе Дзень Перамольваньня, і будзе ў вас сход сьвяты. І будзеце ўпакорваць душы вашыя і складаць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя.28Ня будзеце рабіць у той дзень аніякай працы, бо гэта Дзень Перамольваньня, дзеля перамольваньня за вас перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага.29Усякая душа, якая ня будзе ўпакорваць [сябе] ў той дзень, будзе вынішчана спасярод народу свайго.30І кожную душу, якая будзе рабіць працу ў той дзень, Я вынішчу спасярод народу яе.31Ніякай працы ня будзеце рабіць. Гэта пастанова вечная ў-ва ўсіх пакаленьнях вашых у-ва ўсіх сядзібах вашых.32Гэта супачынак супачынкаў для вас. І будзеце ўпакорваць душы вашыя з вечара дзявятага дня месяца; з вечара да вечара дзясятага дня месяца будзеце сьвяткаваць суботу вашую».33І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:34«Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “У пятнаццаты дзень гэтага сёмага месяца сьвята Намётаў, сем дзён для ГОСПАДА.35У першы дзень — сход сьвяты; не рабіце ніякай працы штодзённай.36Сем дзён складайце ахвяры агнявыя ГОСПАДУ. У восьмы дзень будзе ў вас сход сьвяты, і складзіце ахвяру агнявую ГОСПАДУ. Гэта ўрачысты сход, не рабіце ніякай працы штодзённай.37Гэта сьвяты ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя, у якія будзеце складаць ахвяры агнявыя ГОСПАДУ: цэласпаленьні, ахвяры хлебныя, ахвяры крывавыя і ахвяры вадкія, кожную ў свой дзень,38апрача суботаў ГОСПАДАВЫХ і апрача дароў вашых, і апрача ўсяго, што будзеце ахвяроўваць паводле шлюбаваньня або дабраахвотна ГОСПАДУ.39У пятнаццаты дзень сёмага месяца, калі зьберыцё плады зямлі, будзеце сьвяткаваць урачыстасьць ГОСПАДА сем дзён; у першы дзень і ў восьмы будзе супачынак.40У першы дзень возьмеце сабе найпрыгажэйшыя плады дрэваў, лісты пальмавыя і галіны дрэваў густых і вербаў рачных, і будзеце весяліцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, сем дзён.41Будзеце сьвяткаваць гэтае сьвята штогод сем дзён. Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых. У сёмы месяц будзеце сьвяткаваць гэтае [сьвята].42Сем дзён будзеце жыць у намётах. Кожны, хто з роду Ізраіля, будзе жыць у намёце,43каб памяталі пакаленьні вашыя, што загадаў Я сынам Ізраіля жыць у намётах, калі вывеў іх з зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!”»44Гэта прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля пра ўрачыстасьці ГОСПАДА.