ЛЯВІТ20bel_jfc
1І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:2«Кажы сынам Ізраіля: “Калі нехта з сыноў Ізраіля або з сыноў прыхадняў, якія пасяліліся ў Ізраілі, дасьць адно з дзяцей сваіх Малоху, сьмерцю памрэ; землякі ягоныя ўкамянуюць яго.3І Я Сам зьвярну аблічча Маё супраць яго, і выкараню яго спаміж народу яго за тое, што ён даў насеньне сваё Малоху, спаганіў сьвятыню Маю і зьняважыў сьвятое імя Маё.4Калі землякі ягоныя закрыюць вочы свае на такога чалавека, які аддаў адно з дзяцей сваіх Малоху, і не заб’юць яго,5Я Сам зьвярну аблічча Маё супраць такога чалавека і супраць сям’і ягонай, і выкараню яго спасярод народу яго, а таксама ўсіх тых, якія насьлядуюць яго, якія распусьнічаюць з Малохам.6І супраць душы, якая зьвернецца да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], або да варажбітоў, каб распусьнічаць з імі, Я зьвярну аблічча Маё, і выкараню яго спаміж народу яго.7Дык асьвяціцеся і будзьце сьвятыя, бо Я — ГОСПАД, Бог ваш!8Захоўвайце пастановы Мае і выконвайце іх. Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас!9Хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, сьмерцю памрэ; хто праклінаў бацьку свайго і маці сваю, кроў ягоная [будзе] на ім.10Калі хто будзе чужаложыць з жонкай бліжняга свайго, сьмерцю памрэ і чужаложнік, і чужаложніца.11Хто ляжа з жонкаю бацькі свайго, той адкрывае голасьць бацькі свайго; сьмерцю памруць абое, кроў іхняя [будзе] на іх.12Хто ляжа з нявесткай сваёй, сьмерцю памруць абое. Яны дапусьціліся брыдоты, і кроў іхняя [будзе] на іх.13Хто ляжа з мужчынам так, як з жанчынай, робіць вычварэньне. Абодва сьмерцю памруць; кроў іхняя [будзе] на іх.14Калі хто бярэ за жонку жанчыну і маці ейную, дапускаецца распусты; ён і яна будуць спалены ў агні, каб не было распусты сярод вас.15Хто ляжа з жывёлай, выліваючы [насеньне], сьмерцю памрэ. Жывёлу таксама трэба забіць.16Калі жанчына наблізіцца да якой жывёлы, каб злучыцца з ёй, заб’еш і жанчыну, і жывёлу. [Абое] сьмерцю памруць; кроў іхняя [будзе] на іх.17Калі хто возьме сястру сваю, дачку бацькі свайго або дачку маці сваёй, і будзе аглядаць голасьць яе, а яна будзе аглядаць голасьць яго, гэта сорам; няхай будуць забітыя перад вачыма сыноў народу свайго; ён адкрыў голасьць сястры сваёй, беззаконьня ён дапусьціўся.18Калі хто ляжа з жанчынай у час месячніцы і адкрые голасьць яе, ён адкрывае крыніцу [крыві], і яна таксама адкрывае крыніцу крыві сваёй; абодва вынішчаны будуць спасярод народу свайго.19Не адкрывай голасьці сястры маці тваёй або сястры бацькі твайго, бо выяўляеш голасьць сваячкі сваёй. Беззаконьне сваё яны панясуць.20Хто ляжа з цёткай сваёй, той адкрывае голасьць дзядзькі свайго. Яны панясуць грэх свой, памруць бязьдзетныя.21Хто бярэ жонку брата свайго, гэта паскудства. Ён адкрыў голасьць брата свайго, будуць яны бязьдзетныя.22Захоўвайце ўсе пастановы Мае і ўсе прысуды Мае і выконвайце іх, каб ня выкінула вас зямля, у якую Я ўвяду вас, каб вы жылі ў ёй.23Не хадзіце паводле звычаяў народаў, якія Я выганю перад вамі. Бо ўсяго гэтага дапускаліся яны, і яны сталіся для Мяне брыдкімі.24І Я сказаў вам: "Вы ўспадкаеміце зямлю іхнюю, і Я дам яе вам на ўласнасьць, зямлю, якая ацякае малаком і мёдам. Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад [іншых] народаў".25Дык адрозьнівайце жывёлу чыстую ад нячыстай і птушку чыстую ад нячыстай, каб не апаганілі вы душаў вашых жывёлай, і птушкамі, і ўсім, што рухаецца па зямлі, і што Я вылучыў вам як нячыстае.26Будзьце для Мяне сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Які аддзяліў вас ад [іншых] народаў, каб вы былі Маімі.27Мужчына або жанчына, калі будуць яны выклікаць духаў [памерлых] або варажыць, сьмерцю памруць. Укамянуеце іх камянямі; кроў іхняя [будзе] на іх”».