ЛЯВІТ13bel_jfc

1І прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, кажучы:2«Калі ў чалавека на скуры цела ягонага зьявіцца пухліна, або лішай, або белая пляма, і будзе на скуры цела ягонага хвароба праказы, няхай прывядуць яго да Аарона сьвятара, або да аднаго з сыноў ягоных, сьвятароў.3І сьвятар агледзіць пляму на скуры, і калі валасы на пляме зьменяцца на белыя і пляма паглыбіцца на скуры цела, гэта хвароба праказы. Сьвятар агледзіць яго і прызнае яго нячыстым.4Але калі пляма на скуры цела яго белая, але ня ўглыбіўшыся ў цела, і валасы не пабялелыя, сьвятар адасобніць яго на сем дзён.5У сёмы дзень сьвятар агледзіць яго. І вось, пляма не павялічылася і не пашырылася на скуры, і адасобніць яго сьвятар яшчэ на сем дзён.6Пасьля сямі дзён сьвятар зноў агледзіць яго. І вось, пляма пацямнела і не пашырылася на скуры, і сьвятар прызнае яго чыстым; гэта лішай, дык няхай ён вымые адзеньне сваё і будзе чысты7А калі лішай пашырыўся па скуры пасьля таго, як ён стаў перад сьвятаром для праверкі, ён другі раз павінен стаць перад сьвятаром.8І сьвятар агледзіць яго, і вось, лішай пашырыўся на скуры, і сьвятар прызнае яго нячыстым; гэта праказа.9Калі на чалавеку выявіцца праказа, няхай прывядуць яго да сьвятара.10І сьвятар агледзіць яго, і вось, на скуры ягонай белая пухліна, і валасы [на ёй] белыя, і на пухліне жывое мяса.11Гэта застарэлая праказа на скуры цела яго, і сьвятар прызнае яго нячыстым, і адасоб­ніць яго, бо ён нячысты.12Калі ж праказа расьцьвіце на скуры і пакрые ўсю скуру хворага ад галавы да ног, на колькі могуць бачыць вочы сьвятара,13і ўбачыць сьвятар, што праказа пакрыла ўсё цела ягонае, ён прызнае хворага чыстым, таму што ўсё [цела] перамянілася ў белае; ён чысты.14А ў дзень, калі выявіцца на ім жывое мяса, ён нячысты.15І ўбачыць сьвятар жывое мяса, і прызнае яго нячыстым; бо жывое мяса нячыстае; гэта праказа.16А калі жывое мяса станецца зноў белым, няхай ён прыйдзе да сьвятара.17І сьвятар агледзіць яго, і вось, плямы сталіся белымі, і сьвятар прызнае яго чыстым; ён чысты.18Калі ў каго на скуры цела была скула і зажыла,19але на месцы скулы будзе белая пухліна, або белая пляма, або чырвоная, ён павінен паказацца сьвятару.20І сьвятар агледзіць яго і вось, тая пляма паглыблена адносна скуры і валасы на ёй пабялеўшыя, і сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта хвароба праказы, якая зацьвіла на скуле.21А калі сьвятар убачыць, што вось, няма белых валасоў, і што пляма не паглыблена адносна скуры, і што яна пацямнеўшы, сьвятар адасобніць яго на сем дзён.22І калі яна, пашыраючыся, пашырыцца на скуры, сьвятар прызнае яго нячыстым. Бо гэта хвароба [праказы].23А калі пляма застанецца бяз зьмены і не пашырыцца, гэта шнар на скуле, і сьвятар прызнае яго чыстым.24Калі хто мае на целе сваім апёк скуры, і калі на той скуры зьявіцца чырвоная або белая пляма,25сьвятар агледзіць яго. І вось, валасы на пляме пабялеўшы, і пляма паглыблена адносна скуры, гэта праказа, якая зацьвіла на апёку. І сьвятар прызнае яго нячыстым; гэта хвароба праказы.26А калі сьвятар агледзіць яго, і вось, на пляме няма белых валасоў і яна не паглыблена адносна скуры, і яна пацямнеўшы, тады сьвятар адасобніць яго на сем дзён.27У сёмы дзень сьвятар зноў агледзіць яго. Калі пляма, пашыраючыся, пашырылася на скуры, сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта хвароба праказы.28А калі пляма не пашырыцца на скуры, але пацямнее, гэта шнар ад апёку. Сьвятар прызнае яго чыстым, бо гэта шнар ад апёку.29Калі ў мужчыны або жанчыны на галаве або барадзе зьявіцца пляма,30няхай сьвятар агледзіць пляму, і калі яна паглыблена адносна скуры і валасы на ёй сталіся жоўтыя і ценькія, сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта паршывасьць, праказа галавы або барады.31А калі сьвятар агледзіць пляму паршывасьці, і вось, яна не паглыблена адносна скуры, і няма чорных валасоў на ёй, сьвятар адасобніць хворага на паршывасьць на сем дзён.32У сёмы дзень сьвятар агледзіць пляму, і вось, паршывасьць не пашырылася і на ёй няма жоўтых валасоў, і паршывасьць не паглыбілася адносна скуры.33Тады [чалавек] паголіцца, але не абголіць месца паршывасьці, і сьвятар зноў адасобніць яго на сем дзён.34У сёмы дзень сьвятар агледзіць паршывасьць, і вось, паршывасьць не пашырылася і не паглыбілася адносна скуры, і сьвятар прызнае яго чыстым, і ён памые адзеньне сваё, і бу­дзе чыстым.35А калі пасьля таго, як прызнаюць яго чыстым, пашыраючыся, пашырыцца паршы­васьць на скуры,36сьвятар агледзіць яго. І вось, паршывасьць пашырылася на скуры, і ўжо ня будзе сьвятар шукаць жоўтых валасоў, бо [чалавек той] нячысты.37А калі ў вачах [сьвятара] застаецца паршывасьць [у сваім выглядзе], і вырас на ёй чорны волас, паршывасьць вылекаваная, ён чысты, і сьвятар прызнае яго чыстым.38Калі ў мужчыны або жанчыны зьявіцца на скуры цела іхняга шмат плямаў белых,39няхай агледзіць іх сьвятар. І вось, на скуры цела іхняга шмат плямаў белых. Гэта крапіўка, якая закрасавала на скуры; яны чыстыя.40Калі з чыёй галавы выпадуць валасы, ён лысы, і ён чысты.41і калі ў каго лоб палысее, ён лысы, і ён чысты.42Але калі на лысіне або палыселым чале зьявіцца пляма белая або чырвоная, гэта праказа, якая закрасавала на лысіне або палыселым чале.43І сьвятар агледзіць яго, і вось, у яго пухліна белая або чырвоная на лысіне або палыселым чале, падобная да праказы на скуры цела.44Гэта чалавек пракажоны, ён нячысты. Сьвятар прызнае яго нячыстым. У яго на галаве хвароба ягоная.45Пракажоны, крануты гэтай хваробай, будзе мець раза­дранае адзеньне, нячэсаныя валасы на галаве і бараду заслоненую, і будзе крычаць: “Нячысты, нячысты!”46Усе дні хваробы сваёй ён будзе нячыстым. Будзе жыць асобна, па-за табарам жытло ягонае.47Калі на нейкім адзеньні зьявіцца хвароба праказы, ці на адзеньні ваўняным, ці на ільняным,48ці на аснове, ці на ўтоку льняным, ці ваўняным, ці на скуры, ці на нейкім вырабе скураным,49і калі зьявіцца пляма зелянявая або чырвоная на адзе­ньні або на скуры, на ўтоку або аснове, або на нейкім вырабе скураным, гэта хвароба праказы. Трэба паказаць гэта сьвятару.50Сьвятар агледзіць гэта і замкне [заражанае хваробай] на сем дзён.51У сёмы дзень агледзіць зноў хваробу, і калі яна пашырылася на адзеньні, або на аснове, або на ўтоку, або на скуры, або на ўсім, што зроблена са скуры, гэта праказа ліхая; гэта [ўсё] нячыстае.52І ён спаліць гэтае адзеньне, ці аснову, ці ўток ільняны, ці ваўняны, ці выраб скураны, на якіх будзе гэтая хвароба, бо гэта праказа ліхая, яна павінна быць спалена агнём.53А калі сьвятар убачыць, што хвароба не пашырылася на адзеньні, або на аснове, або на ўтоку, або на скураным вырабе,54тады сьвятар загадае вымыць рэч, на якой была хвароба, і замкне яе яшчэ на сем дзён.55І агледзіць яе сьвятар пасьля таго, як было вымытае [заражанае] хваробай, і вось, пляма не зьмянілася ў вачах ягоных, і пляма не пашырылася. Гэта нячыстае, спаліш яго ў агні, ці [рэч] заражаная з аднаго, ці з другога боку.56А калі сьвятар агледзіць яе, і вось, пасьля таго, як [рэч] была вымытая, пляма сталася сьвятлейшай, ён аддзярэ гэтае [месца] ад адзеньня, або скуры, або асновы, або ўтоку.57А калі хвароба зноў зьявіцца на адзеньні, або на аснове, або на ўтоку, або на вырабе скураным, і закрасуе, спаліш у агні тое, на чым ёсьць хвароба.58А тое адзеньне, або аснова, або ўток, або ўсякі выраб скураны, які ты вымыў і з якога зьнікла хвароба, няхай будзе вымыты паўторна, і будзе ён чысты.59Гэта закон адносна хваробы праказы на адзеньні ваўняным ці льняным, або на аснове, або на ўтоку, або на ўсялякім вырабе скураным, каб прызнаць іх чыстымі або нячыстымі».