ПЛАЧ5bel_jfc
1Узгадай, ГОСПАДЗЕ, што сталася з намі; гледзячы, узглянь і пабач ганьбу нашую.2Спадчына нашая перададзеная чужым, дамы нашыя — чужынцам.3Мы сталіся сіротамі; няма бацькі, маці нашыя — як удовы.4Ваду сваю мы п’ем за срэбра, дровы нашыя прадаюць нам на грошы.5Перасьледвальнікі на шыі нашай, мы цяжка працуем, ня маем супачынку.6Мы выцягнулі руку сваю да Эгіпту і да Асірыі, каб насыціцца хлебам.7Бацькі нашыя грашылі; і іх няма, і беззаконьні іхнія мы носім.8Слугі пануюць над намі, і няма [нікога], хто вызваліць нас з рукі іхняй.9Прыносім хлеб свой, наражаючы душу сваю на меч у пустыні.10Скура нашая распаленая, як печ, ад палючага голаду.11Жанчын гвалцілі на Сыёне, дзяўчат — у гарадах Юды.12Князі павешаныя рукамі іхнімі, абліччы старых ня маюць пашаны.13Юнакі носяць камяні млыновыя, хлопцы спатыкаюцца, [носячы] дровы.14Старыя больш не сядзяць у брамах, юнакі не сьпяваюць.15Спынілася вясёласьць сэрца нашага, перамяніліся ў жалобу карагоды нашыя.16Звалілася карона з галавы нашай; гора нам, бо мы саграшылі.17Дзеля гэтага млявае сэрца нашае, дзеля гэтага зацемраныя вочы нашыя,18бо спустошаная гара Сыён, лісы ходзяць па ёй.19Ты, ГОСПАДЗЕ, трываеш на вякі, пасад Твой — з пакаленьня ў пакаленьне.20Чаму Ты забыўся на нас назаўсёды, пакінуў нас на доўгія дні?21Навярні нас да Сябе, ГОСПАДЗЕ, і мы навернемся; аднаві дні нашыя, як даўней [было].22Няўжо Ты, адкідаючы, адкінуў нас? Няўжо Ты загневаўся на нас аж так моцна?