ЁЎ9bel_jfc
1І адказаў Ёў, і сказаў:2«Сапраўды, ведаю, што так ёсьць, але як апраўдаецца чалавек перад Богам?3Калі хто захоча спрачацца з Ім, Ён не адкажа яму нават на адно пытаньне з тысячы.4Ён — мудры розумам і магутны сілаю. Хто супрацівіцца Яму і застанецца цэлым?5Ён пераносіць горы, і ня ведаюць яны, што Ён пераварочвае іх у гневе Сваім.6Ён зрушвае зямлю з месца ейнага, і падваліны яе трасуцца.7Ён загадвае сонцу, і тое не ўзыходзіць, і на зоркі накладае пячатку.8Ён Сам расьцягвае нябёсы і крочыць па хвалях марскіх.9Ён стварыў Воз, Касцоў, Стажар’е і зоркі паўднёвая.10Ён творыць вялікія і недасьледныя рэчы і цуды, якіх ніхто палічыць ня можа.11Калі Ён прыйдзе да мяне, я ня ўбачу Яго, а калі Ён адыйдзе, не заўважу.12Калі Ён раптам схопіць, хто Яму перашкодзіць? Або хто зможа сказаць: “Што Ты робіш?”13Бог ня стрымлівае гневу Свайго, перад ім схіляюцца служкі Рагава.14Дык хто я такі, каб адказваць Яму і гаварыць з Ім падабранымі словамі?15Хоць бы я быў праведны, ня буду адказваць, буду толькі маліць Судзьдзю свайго.16Калі буду клікаць, і Ён адкажа, не паверу, што Ён выслухаў голас мой.17Ён можа зьнішчыць ураганам мяне, і павялічыць раны мае без прычыны.18Ён ня дасьць супакою душы маёй, і напоўніць мяне бядотамі.19Што да сілы, дык Ён мацнейшы, што да суду, дык хто зможа Яго вінаваціць?20Калі б я хацеў сябе апраўдаць, вусны мае асудзяць мяне. І калі б я выявіўся нявінным, Ён прызнае мяне вінаватым.21Калі б я быў невінаваты, гэтага ня хоча ведаць душа мая, і я асуджу жыцьцё сваё.22Усё адно, кажу я, і невінаватага, і грэшнага Ён зьнішчыць разам.23Калі раптоўна некага біч [сьмерці] забівае, з бяды нявінных Ён насьміхаецца.24Зямля аддадзена ў рукі бязбожных, аблічча судзьдзяў яе Ён закрывае. Калі ня Ён гэта, дык хто?25Дні мае хутчэйшыя за бегуна, уцяклі і ня бачылі дабра,26праляцелі, як чаўны з чароту, і як арол, які імкне за здабычай.27Калі я скажу: “Забудуся пра смутак свой, зьмяню аблічча сваё і стану я вясёлы”28дык дрыжу дзеля ўсіх пакутаў маіх, ведаючы, што Ты не апраўдаеш мяне.29Калі я такі грэшны, навошта дарма мучуся?30Калі б я памыўся ў вадзе са сьнегу і лугам абмыў рукі свае,31і тады Ты ўвапхнеш мяне ў балота, і будзе брыдзіцца мною адзеньне маё.32Бо Ён — не чалавек, падобны да мяне, каб я мог адказаць Яму. Ён — не чалавек, з якім мне разам ісьці на суд.33Няма між намі пасярэдніка, які паклаў бы руку на абодвух.34Няхай Ён забярэ ад мяне біч Свой, і страх Ягоны няхай не палохае мяне.35І тады я буду гаварыць, і ня буду баяцца Яго, бо так я ня маю адвагі.