ЁЎ8bel_jfc

1І адказаў Більдад з Шуаху, і сказаў:2«Як доўга ты будзеш так гаварыць? Словы вуснаў тваіх — як вецер гвалтоўны.3Ці ж Бог перакручвае суд? Ці Усемагутны перакручвае праведнасьць?4Калі сыны твае саграшылі супраць Яго, дык Ён аддаў іх у рукі злачыннасьці іхняй.5Аднак, калі ты на сьвітаньні зьвернешся да Бога і будзеш маліць Усемагутнага,6і калі будзеш чысты і праведны, Ён сустрэне цябе і дасьць табе супакой паводле праведнасьці тваёй.7І хоць былі малыя пачаткі твае, канец твой будзе вельмі вялікі.8Распытай пакаленьні даўнейшыя і зваж на досьвед бацькоў тваіх,9бо мы — учора [нарадзіліся] і мала ведаем, бо дні нашыя на зямлі — быццам цень.10А яны навучаць цябе, і скажуць табе, і ад сэрца свайго скажуць слова табе.11Ці ж можа расьці трысьнёг бяз вільгаці, або чарот без вады?12Ён яшчэ квітнее і не сарваныя рукой кветкі ягоныя, але ён сохне раней за ўсю траву.13Такі шлях усіх, якія забываюцца пра Бога, і надзея бязбожнага загіне.14Надзея яго ценькая, як нітка, пэўнасьць ягоная — як павуціньне.15Абапрэцца ён на дом свой, але той не ўстаіць, схопіцца за яго, але ён не ўтрымаецца.16Зелянее ён на сонцы і выпускае галінкі свае,17і ў купу камянёў запускаюцца карані ягоныя, і паміж камянёў ён вырас.18А калі вырвуць яго з месца ягонага, адрачэцца яно ад яго: “Ня ведаю я цябе”.19Такая вось радасьць шляху ягонага, а з пылу вырастаюць іншыя.20Бог не адкіне нявіннага і ня дасьць рукі ліхотнікам.21Ён напоўніць вусны твае сьмехам, і губы твае — радасным ускліканьнем.22Тыя, што ненавідзяць цябе, асаромяцца, і не ўстаіць намёт бязбожных».