ЁЎ7bel_jfc

1Ці ж ня [службай] вайсковай ёсьць жыцьцё чалавечае на зямлі, і дні ягоныя — як дні парабка?2Як нявольнік шукае ценю і як найміт чакае платы сваёй,3так і я меў месяцы мучэньняў і лічыў цяжкія ночы свае.4Калі я кладуся, думаю: “Калі ўстану?” І доўжыцца вечар, і, поўны болю, я чакаю сьвітаньня.5Цела маё пакрыта гнільлём і брудам, скура мая лопаецца і цячэ гноем.6Дні мае праходзяць хутчэй, чым чаўнок ткацкі, і мінаюць без надзеі.7Памятай, што жыцьцё маё — як подых ветру, і вока маё ня вернецца, каб пабачыць дабро.8І ня ўгледзіць мяне вока чалавека, вочы Твае глянуць на мяне, а мяне ўжо няма.9Як воблака пралятае і чэзьне, так і той, хто зыходзіць у цемру, не вяртаецца.10Ён не вяртаецца болей у дом свой, і месца ягонае болей не дачакаецца яго.11Таму не шкадую я вуснаў маіх, і буду гаварыць у трывозе духа майго, буду жаліцца ў горычы душы маёй.12Ці ж я — мора, або пачвара марская, што Ты паставіў пры мне варту?13Калі я думаю сабе: “Няхай пацешыць мяне ложак мой і супакоіць жаль мой”,14Ты палохаеш мяне снамі і відзежамі наводзіш страх.15Дзеля гэтага душа мая чакае спыненьня дыханьня, а косткі мае хочуць сьмерці.16Я страціў надзею, ня буду больш жыць; даруй мне, бо дні мае — марнасьць.17Хто ёсьць чалавек, што Ты ўслаўляеш яго, што Ты схіляеш сэрца Тваё да яго?18Ты наведваеш яго на сьвітаньні, і штохвіліну выспрабоўваеш яго.19Калі Ты ўжо адвернеш вочы Твае ад мяне? Чаму не дазваляеш мне праглынуць сьліну маю?20Саграшыў я, дык што маю зрабіць Табе, бо Ты дасьледуеш чалавека? Чаму зрабіў Ты, што я зрабіўся ворагам для Цябе, і сам сабе стаўся невыносным?21Чаму Ты не прабачыш грэху майго і чаму не адкінеш віны маёй? Бо хутка я засну ў парахне, і калі раніцаю будзеш шукаць мяне, ня знойдзеш».