ЁЎ6bel_jfc
1І адказаў Ёў, і сказаў:2«О, каб было ўзята на вагу гора маё, і разам з ім былі ўзважаны пакуты мае!3Цяпер вось яно цяжэйшае за пясок марскі, таму неразважныя словы мае.4Бо стрэлы Усемагутнага ў-ва мне, і атруту іхнюю п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне.5Ці будзе раўсьці асёл, маючы траву? Або ці будзе рыкаць вол, стоячы пры поўным жолабе?6Ці ж нехта будзе есьці нясмачнае, якое не пасолена? Або ці можа смакаваць бялок яечны?7Тое, чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер у хваробе сталася ежай для мяне.8Хто зробіць, каб споўнілася жаданьне маё, і тое, чаго чакаю, ці дасьць мне Бог?9Няхай Бог раструшчыць мяне, няхай працягне руку Сваю і зьнішчыць мяне!10Няхай будзе гэта пацехай маёй, і я буду радавацца ў мучэньнях маіх, бо не пагардзіў словамі Сьвятога.11Якая сіла мая, каб вытрываць усё гэта? Або які канец мой, каб цярпліва перанесьці ўсё гэта.12Ці цьвёрдасьць камяня — гэта сіла мая? Або ці цела маё з медзі?13Ці я маю дапамогу для сябе і ці ёсьць для мяне ратунак?14Хто ня зьявіць сябру свайму міласэрнасьць? Хіба той, хто не баіцца Усемагутнага?15Браты мае здрадзілі мяне, як рэчышчы ручаёў, якія зьнікаюць.16Яны чарнеюць ад лёду, калі спадзе на іх сьнег,17а ў час, калі сушыць, яны высыхаюць, і ў сьпякоту зьнікаюць з месца свайго.18І зводзяць яны падарожнікаў са шляхоў іхніх, і тых, што вандруюць праз пустыню, губяць.19Падарожныя з Тэмы шукаюць праходу да іх, і вандроўнікі з Шэвы ўскладаюць надзею на іх,20і расчароўваюцца ў спадзяваньні сваім, прыйшлі туды і набраліся сораму.21Такія і вы для мяне цяпер: убачылі няшчасьце маё і напоўніліся страхам.22Ці ж я прасіў вас: “Прынясіце мне штосьці, і з маёмасьці вашай падаруйце мне.23Вызваліце мяне з рукі ворага і вырвіце мяне з рукі прыгнятальніка”?24Навучыце мяне, а я памаўчу, і калі я заблукаў, растлумачце мне.25Якія балючыя словы праўды! Але што даводзяць дакараньні вашыя?26Вы прыдумляеце словы на абвінавачваньне, але на вецер пускаеце словы вашыя.27На сірату вы нападаеце і робіце шкоду сябру вашаму.28Цяпер, прашу, паслухайце мяне, бо на вачах вашых не скажу няпраўды.29Паверце, няма тут падману! Паверце, я трымаюся праведнасьці сваёй.30Ці гавару я няпраўду? Ці паднябеньне маё ня цяміць, што ёсьць ліхотай?