ЁЎ41bel_jfc
1Вось, спадзяваньне тваё фальшывае. На выгляд ягоны ты ўпадзеш.2Няма сьмелых, каб будзіць яго. А хто тады можа стаць перад абліччам Маім?3Хто стане перада Мною, і застанецца цэлым? Пад усім небам ён — Мой.4Ня буду маўчаць пра часткі цела яго, пра сілу і прыгажосьць іхнюю.5Хто можа адкрыць аблічча адзеньня ягонага, і хто падыйдзе да падвойных сківіцаў ягоных?6Хто можа адкрыць браму аблічча ягонага? Навокал зубоў ягоных жах!7Сьпіна ягоная — як моцныя шчыты, скрэпленыя краменнай пячаткай.8Адзін з адным злучаныя, нават паветра праз іх ня пройдзе.9Адзін да аднаго шчыльна прылягае, і трымаюцца моцна, і нельга разьдзяліць іх.10Чханьне ягонае бліскае сьвятлом, а вочы ягоныя — як павекі зараніцы.11З пашчы ягонай выходзіць полымя, выскокваюць іскры агністыя.12З ноздраў ягоных выходзіць дым, як з гаршчка нагрэтага, што кіпіць.13Подых ягоны распальвае вуглі, і з пашчы ягонай выходзіць полымя.14У шыі ягонай начуе сіла, і перад ім жах уцякае.15Мяса нутра ягонага сьціснутае, цьвёрдае, не здрыганецца.16Сэрца ягонае цьвёрдае, як камень, цьвёрдае, як ніжні камень млынавы.17Калі ён устае, дрыжаць асілкі, і хаваюцца ад жаху.18Меч, які кранецца яго, не ўстаіць, ані дзіда, ані страла, ані рагаціна.19Жалеза лічыць ён за салому, а медзь — за дрэва гнілое.20Не палохае яго сын луку, і камень з пушчалкі яму як сена.21Доўбня яму як сьцяблінка, і сьмяецца ён з дзіды, што ляціць.22Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць як у балоце.23Ён глыбіню водаў разаграе як кацёл, і мора ператварае ў кіпень.24За сабой пакідае сьветлую сьцежку, і бездань падаецца сівізною.25Няма яму роўнага на зямлі, ён створаны бясстрашным.26На ўсё магутнае ён глядзіць з вышыні, ён — валадар над усімі сынамі пыхлівасьці».