ЁЎ40bel_jfc

1І адказаў ГОСПАД Ёву з віхуры, і сказаў:2«Падперажы, як мужчына, сьцёгны твае. Я буду пытацца ў цябе, а ты тлумач Мне.3Ці хочаш ты зьнішчыць суд Мой? Ці ты асудзіш Мяне, каб сябе апраўдаць?4Калі ты маеш рамяно, як Бог, і калі ты падобным голасам грыміш, як Ён,5тады апраніся ў маестат і велічнасьць, і адзенься ў годнасьць і красу.6Зьяві ярасьць гневу твайго, і паглядзі на ўсіх пыхліўцаў, і ўпакор іх.7Глянь на ўсіх пыхліўцаў, і асаром іх, і выгубі бязбожных на месцах іхніх.8Пахавай іх разам у пыле, і абліччы іхнія закрый цемраю.9І Я таксама буду славіць цябе, калі правіца твая дапаможа табе.10Вось, бегемот, якога Я стварыў, як і цябе, і есьць ён траву як вол.11Вось, сіла ягоная — у сьцёгнах ягоных, і моц ягоная — у цягліцах жывата ягонага.12Ён круціць хвастом сваім, як кедрам, жылы сьцёгнаў ягоных моцна сплецены.13Косткі ягоныя — як трубы мядзяныя, і ногі ягоныя — як пруты жалезныя.14Ён ёсьць пачаткам шляхоў Божых. Толькі Той, Хто стварыў яго, можа паднесьці да яго меч.15Горы прыносяць ежу яму, і ўсе зьвяры палявыя гуляюць там.16Ён сьпіць пад ценем лотасу, схаваўшыся ў трысьнягу і дрыгве.17Лотасы хаваюць яго ў ценю сваім, атачаюць яго вербы пры ручаі.18Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца, ён бясьпечны, хоць Ярдан даходзіць да пашчы ягонай.19Ці можа хто ўзяць яго на вачах ягоных? Ці можаш пракалоць яму ноздры гакам?20Ці можаш ты Левіятана выцягнуць кручком і вяроўкаю схапіць яго за язык?21Ці ўложыш ты трысьціну ў ноздры ягоныя або ці праколеш пашчэнку ягоную цярнінай?22Ці будзе ён дужа прасіць цябе або гаварыць да цябе лагодна?23Ці заключыць ён з табою запавет, і ты возьмеш яго як слугу навечна?24Ці пагуляеш ты з ім, як з птушкаю, або прывяжаш яго для дачок сваіх?25Ці ты справіш над ім частаваньне супольнае, і ці падзеляць яго між купцамі?26Ці зможаш прабіць скуру ягоную дзідаю, а галаву ягоную — восьцямі рыбацкімі?27Палажы на яго руку тваю, і рыхтуйся да бою, бо болей [гэтага] ня зробіш.