ЁЎ4bel_jfc

1І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:2«Калі мы пачалі з табою размову, можа і прыкра табе гэта, але пачатую размову хто ж можа спыніць?3Вось, ты павучаў многіх і рукі самлелыя ўмацоўваў.4Словы твае ўмацоўвалі кволых і каленям дрыготкім надавалі сілы.5Цяпер кранула цябе цярпеньне вялікае, і ты аслабеў, кранула цябе яно, і ты ўстрывожыўся.6Ці ж страх твой [перад Богам] ня быў надзеяй тваёй, і дасканаласьць шляхоў тваіх ці ж не была спадзяваньнем тваім?7Прыгадай, ці загінуў хто нявінны, або ці былі зьнішчаны справядлівыя?8Часьцей бачыў я [зьніш­чэньне] тых, што дапускаюцца злачынства і няпраўды, і самі яны зьбіраюць плады рук сваіх.9Ад гневу Божага яны гі­нуць, і ад полымя гневу Ягонага зьнікаюць.10Рыканьне ільва і голас ільвіцы сьціхае, зубы львянятаў крышацца.11Леў гіне з нястачы здабычы, малыя львяняткі разьбягаюцца.12І дайшло да мяне слова таемнае, і прыняло вуха маё шэпт ягоны.13У жаху відзежу начнога, калі звычайна людзей сон агартае,14ахапіў мяне страх і дрыжаньне, так што ўсе косткі мае трэсьліся.15Калі дух прайшоў перада мною, дыбарам сталі валасы на целе маім.16І стаў нехта, але я не пазнаў вобліку ягонага, постаць стала перад вачыма маімі, і пачуў я голас нібы лёгкага ветру:17“Ці чалавек больш праведны за Бога, або ці можа ён быць чысьцейшы за Творцу свайго?18Ён слугам Сваім не дае веры, і ў анёлах Сваіх знахо­дзіць правіннасьць.19Тым больш у тых, што жывуць у хатах гліняных, падмурак якіх — пясок, і нішчэюць яны, быццам моль.20Ад раніцы да вечара счэзнуць; ніхто імі не пацікавіцца, і прападуць вечна.21І ўсё астатняе будзе аднята ў іх, і памруць яны, бо ня ма­юць розуму”.