ЁЎ38bel_jfc

1І адказаў ГОСПАД з віхуры, і сказаў:2«Хто гэта, што неразумнымі словамі зацямняе задумы Мае?3Падперажы, як мужчына, паясьніцу тваю, і Я буду пытацца ў цябе, і ты тлумач Мне.4Дзе ты быў, калі Я закладваў падваліны зямлі? Адкажы Мне, калі маеш веды?5Хто даў меру ёй, ці ты ведаеш? Або хто працягнуў над ёй вяроўку мерную?6На чым замацаваны падваліны яе? Або хто залажыў кутні камень яе,7калі гаманілі з радасьцю зоркі ранішнія, і калі радасна ўсклікалі ўсе сыны Божыя?8Хто зачыніў мора брамамі, калі вырывалася яно, [нібы] з улоньня выходзіла;9калі апранаў у хмары яго, і ў імглу, як у пялёнкі, спавіваў?10Я паставіў мору межы ейныя, і паставіў загарадкі і брамы,11і сказаў: “Дасюль дойдзеш, а далей не пяройдзеш, і тут спыніш узбураныя хвалі твае”.12Ці ты загадваў у дні твае сьвітаньню і ці вызначаў зараніцы месца яе,13каб ахапіла яна канцы зямлі, і каб вынішчаны былі на ёй бязбожнікі,14каб [зямля] зьмянілася як гліна пад пячаткай, і сталася, як адзеньне каляровае,15каб забранае было ад бязбожных сьвятло іхняе і зламанае рамяно ўзьнесенае?16Ці ты даходзіў да крыніцаў мора, і ці ты хадзіў па дне бяздоньня?17Ці адкрытыя былі табе брамы сьмерці, і ці бачыў ты дзьверы цемры сьмяротнай?18Ці аглядаў ты абшары зямлі? Раскажы Мне, калі ведаеш усё гэта.19Пры якой дарозе жыве сьвятло, і дзе месца цемры,20каб завесьці яе да межаў ейных, і ведаць сьцежкі да дому яе?21Ты ведаеш, бо тады ты быў ужо народжаны, і лік дзён тваіх вельмі вялікі!22Ці ты даходзіў да сховішча сьнегу і ці бачыў сховішча граду,23які Я падрыхтаваў на час гора і на дзень бою і вайны?24Па якім шляху разьліваецца сьвятло і разыходзіцца вецер палючы па зямлі?25Хто вызначыў пратоку для навальніцы і шляхі для маланкі і грымотаў,26каб ліў дождж на зямлю бязьлюдную, на пустыню, дзе няма ніводнага чалавека,27каб насыціць [вадою] пустыню і пушчу, і каб вырасьціць траву [на засохлай зямлі]?28Хто ёсьць бацькам дажджу? Або хто нарадзіў кроплі расы?29З чыйго нутра выйшаў лёд, і хто родзіць шэраш на небе?30Як камень вада цьвярдзее, і аблічча бяздоньня замярзае.31Ці ты можаш зьвязаць зьвязы Стажар’я, і ці можаш разьвязаць вузел Касцоў?32Ці ты выведзеш зорку ранішнюю ў свой час, і ці Воз з сынамі ягонымі накіруеш?33Ці ты ведаеш законы неба, і ці можаш напісаць іх на зямлі?34Ці можаш падняць голас твой да аблокаў і хвалямі вады накрыць сябе?35Ці можаш паслаць бліскавіцы, і ці пойдуць яны, і ці скажуць табе: “Вось мы!”36Хто ўлажыў у нутро ібіса мудрасьць, і хто пеўню даў розум?37Хто мудрасьцю лічыць хмары, і хто можа нахіліць начыньні нябесныя,38калі пыл цьвярдзее ў камяні, замяняецца ў груды?39Ці ты для ільвіцы наловіш здабычы, і голад ільвянятаў задаволіш,40калі яны вылежваюцца ў логвах сваіх, або ў гушчары цікуюць?41Хто гатуе крумкачу страву ягоную, калі дзеці ягоныя клічуць да Бога і блукаюць бяз ежы?