ЁЎ35bel_jfc
1І адказаў Элігу, і сказаў:2«Што ты лічыш слушным, калі ты сказаў: “Праведнасьць мая большая, чым у Бога”?3Бо ты сказаў: “Што за карысьць мне і што я атрымаю з гэтага, чым калі б я грашыў?”4Я адкажу табе словамі, і сябрам тваім з табою.5Паглядзі на неба і пабач; паглядзі на аблокі, яны вышэйшыя за цябе.6Калі ты саграшыш, што зробіш ты Яму? І калі грахі твае памнажаюцца, чым ты зашкодзіш Яму?7А калі будзеш праведны, што дасі Яму? Або што Ён атрымае з рукі тваёй?8Чалавеку, падобнаму да цябе, ліхота твая [шкодзіць], а праведнасьць твая [патрэбна] сыну чалавечаму.9Ад мноства прыгнятальнікаў яны галосяць, з прычыны [цяжкага] рамяна моцных.10Але [ніхто] ня кажа: “Дзе ж Бог, Які стварыў мяне, Які дае сьпевы ўначы,11Які вучыць нас болей, чым жывёлаў зямных, і больш, чым птушак нябесных, робіць нас мудрымі?”12Там яны лямантуюць, але Ён не адказвае ім з прычыны пыхлівасьці злачынцаў.13Толькі марноты ня слухае Бог і ня бачыць Усемагутны.14Хоць ты сказаў, што ня бачыш Яго, разгляд [справы] — перад абліччам Ягоным, і ты чакай на Яго.15І цяпер, калі не палае гнеў Ягоны, Ён не зважае зашмат на нягоднасьць.16Надарма Ёў адчыніў вусны свае і множыць прамовы бяздумныя».