ЁЎ34bel_jfc
1І гаварыў Элігу, і сказаў:2«Мудрыя, слухайце словы мае, і знаўцы, прыхіліце вушы да мяне.3Бо вуха выспрабоўвае словы, як паднябеньне смакуе страву.4Разьбяромся між сабою, што слушнае, і зразумеем, што добрае.5Бо Ёў сказаў: “Я — праведны, а Бог пазбавіў мяне суду.6Ці буду я казаць хлусьліва пра праўду маю? Небясьпечная рана мая, а я без віны”.7Ці ёсьць такі чалавек, як Ёў, які п’е зьнявагі, як ваду,8і ідзе разам са злачынцамі, і ходзіць з людзьмі бязбожнымі?9Бо ён сказаў: “Няма карысьці чалавеку, калі ён дагаджае Богу”.10Дык паслухайце мяне, людзі разумныя! Бог далёкі ад няправасьці, і Усемагутны — ад беззаконьня.11Бо Ён паводле ўчынкаў аднагароджвае чалавеку, паводле шляхоў кожнага аднагароджвае яму.12Сапраўды, Бог ня чыніць несправядлівасьці, і Усемагутны не перакручвае суд.13Хто даручыў Яму зямлю? Хто паставіў Яго над усім сусьветам?14Калі б Ён накіраваў да Сябе сэрца Сваё, і ўзяў да Сябе Духа Свайго і дыханьне Сваё,15тады загінула б кожнае цела, і чалавек перамяніўся б у парахно.16Калі ты маеш розум, паслухай гэта, прыхілі вуха на голас словаў маіх.17Ці той, хто ненавідзіць суд, можа кіраваць? Ці асудзіш ты Найправеднейшага?18Ці можна сказаць валадару: “Нягоднік”, або начальнікам: “Бязбожнікі”.19Але Ён не глядзіць на абліччы князёў і ня лічыць багатага вышэй за ўбогага. Бо ўсе яны — творы рук Ягоных.20Неспадзявана паміраюць яны, і сярод ночы паўстае народ, і яны зьнікаюць, і моцных выганяюць не рукой [чалавека].21Бо вочы Ягоныя — над шляхамі чалавека, і Ён бачыць усе крокі ягоныя.22Няма цемры, ані змроку, каб там маглі схавацца злачынцы.23Бо Ён не прызначае чалавеку тэрмін, каб той ішоў да Бога на суд.24Ён зьнішчае магутных без запытаньня і на іх месца стаўляе іншых.25Ён ведае ўчынкі іхнія і скідвае іх ноччу, і яны гінуць.26Ён ударае іх за бязбожнасьць іхнюю на бачным месцы27за тое, што яны адвярнуліся ад Яго і не разумелі ўсіх шляхоў Ягоных.28Бо дайшоў да Яго крык убогіх, і Ён пачуў стагнаньне прыгнечаных.29Калі Ён супакоіць, хто можа асудзіць? Калі схавае аблічча Сваё, хто можа ўбачыць Яго? Будзе гэта і для народу, і для аднаго чалавека,30каб не валадарыў чалавек нягодны і ня быў ён пасткай для народу.31Трэба казаць да Бога: “Я нясу [пакараньне], ня буду больш грашыць.32Чаго я ня бачу, Ты навучы мяне. Калі я зрабіў злачынства, болей гэтага рабіць ня буду”.33На [думку] тваю, ці павінен Ён адплаціць [табе], бо ты адкідаеш [гэта]? Бо ты сам, а ня я выбіраеш [казаць гэта]. А калі ведаеш што [больш], скажы.34Людзі разумныя скажуць мне, і чалавек мудры, які слухае мяне, [прамовіць]:35“Ёў неразумна кажа, і словы ягоныя без разуменьня”.36Няхай будзе Ёў дасьледаваны да канца, паводле адказаў ягоных, якія ўласцівыя людзям беззаконным.37Бо ён дадае да грахоў сваіх правіну, і сярод нас пляскае ў далоні, і памнажае прамовы свае супраць Бога».