ЁЎ33bel_jfc

1Дык выслухай, Ёве, прамову маю і прыхілі вуха на ўсе словы мае.2Вось, я адкрываю вусны свае, і язык мой гаворыць у вуснах маіх.3Ад шчырага сэрца плывуць словы мае, і яснае веданьне кажуць вусны мае.4Дух Божы ўчыніў мяне, і дыханьне Усемагутнага ажывіла мяне.5Падрыхтуйся і стань перад абліччам маім, і прадстаў справу тваю.6Вось, я, як вусны твае перад Богам, таксама я з гліны ўфармаваны.7Вось страх [перада] мною няхай цябе не палохае, і рука мая няхай ня будзе цяжкаю над табою.8Тое, што ты гаварыў — у вушах маіх, і я чуў голас словаў тваіх:9“Чысты я, бяз грэху, беззаганны, і няма віны ў-ва мне.10Але [Бог] знайшоў абвінавачваньне супраць мяне, і лічыць мяне ворагам Сваім.11Ён закаваў у кайданы ногі мае, пільнуе ўсе сьцежкі мае”.12Вось, у гэтым ты няправедны. Я адкажу табе, бо Бог большы за чалавека.13Чаму ты спрачаешся з Ім, што Ён не адказвае табе ніводнага слова?14Бог прамаўляе і адзін раз, і другі, а [чалавек] не зважае на гэта.15У сьне і ў відзежы начным, калі моцны сон агартае людзей і ў дрымоце на ложку,16адкрывае Ён вуха людзям, і палохае іх у зьявах,17каб адвярнуць чалавека ад учынкаў [ліхіх], і вызваліць яго ад пыхлівасьці,18каб захаваць душу ягоную ад магілы, і жыцьцё ягонае, каб не загінула ад дзіды.19Ён дакарае яго хваробаю на ложку ягоным і болем безупынным у костках ягоных.20І жыцьцё ягонае брыдзіцца хлебам, і душа ягоная — страваю найлепшаю.21Цела яго зьнікае на вачах, і косткі, звычайна ня бачныя, адкрываюцца.22Набліжаецца душа ягоная да магілы, і жыцьцё ягонае — да памёршых.23Калі пры ім анёл-абаронца, адзін з тысячы, які распавядзе чалавеку, у чым праведнасьць ягоная,24тады зьлітуецца [Бог] над ім і скажа: “Выратуй яго, каб не ішоў ён у магілу, бо Я знайшоў выкуп [за яго]”.25Тады цела ягонае стане, як у маладосьці, і вернецца ён у дні юнацтва свайго.26Ён будзе маліць Бога, і [Бог] будзе спагадны яму, і ўбачыць аблічча ягонае радасным, і верне чалавеку праведнасьць ягоную.27І ён паглядзіць на людзей і скажа: “Я грашыў і чыніў няправасьць, і не аднагароджана мне.28Ён выкупіў душу маю, каб не трапіла ў магілу, і будзе бачыць сьвятло жыцьцё маё”.29Вось, усё гэта робіць Бог два, і тры разы з чалавекам,30каб адвесьці душу ягоную ад магілы, і прасьвятліць яго сьвятлом жывых.31Уважай, Ёве, паслухай мяне, і памаўчы, і я прамоўлю.32Калі маеш словы, адкажы мне. Прамоў, бо хачу, каб ты аказаўся праведным.33Калі ж ня маеш, паслухай мяне. Маўчы, і я навучу цябе мудрасьці».