ЁЎ30bel_jfc

1А цяпер сьмяюцца з мяне маладзейшыя за мяне днямі, бацькоў якіх я грэбаваў пакласьці разам з сабакамі пры авечках маіх.2Бо сіла рук іхніх мне была не патрэбная. Поўня сілы іх мінула.3З бяды і з голаду яны зьнемагліся, і жывіліся ў [зямлі] бясплоднай, зруйнаванай і спустошанай.4Зьбіралі лебяду і хмызьнякі, і корань ядлоўца быў хлебам іхнім.5Спасярод сябе іх выкідалі і крычалі на іх, як на злодзеяў.6І жылі яны ў сухіх ярах, у ямах зямлі і ў скалах.7Раўлі яны ў хмызьняках і зьбіраліся пад цернямі,8сыны неразумных і сыны без імя, выгнаныя з зямлі.9А цяпер стаўся я для іх насьмешкай і зрабіўся ім у прыказку.10Яны брыдзяцца мяне і ўцякаюць далёка ад мяне, і не саромеюцца пляваць мне ў твар,11бо Ён разьвязаў пояс мой, і ўдарыў мяне, і яны скінулі вузду [з сябе] перад абліччам маім.12Праваруч паўстаюць падшыванцы і падстаўляюць нагу мне, і накіроўваюць на мяне сьцежкі загубы сваёй.13Папсулі яны дарогі мае, карыстаюцца з пакутаў маіх, і ня трэба ім дапамога.14Як праз вылом муру напалі яны на мяне, і спад руінаў выскокваюць.15Жахі агарнулі мяне; як вецер зьнікла веліч мая, і збаўленьне маё, як хмара, праляцела.16І цяпер выліваецца з мяне душа мая, і дні гора нахлынулі на мяне.17Ноччу [боль] пранізвае косткі мае, і тыя, што ядуць мяне, ня сьпяць.18Моцна прыстала да мяне адзеньне маё, і прыліпла сукня мая да мяне.19Ён кінуў мяне ў балота, і я стаўся падобны да пылу і попелу.20Я клічу Цябе, але Ты не адказваеш мне; стаю, але Ты не глядзіш на мяне.21Ты стаўся бязьлітасным для мяне і з моцаю бічуеш мяне рукою Тваёй.22Ты падняў мяне і пусьціў на вецер, і спустошыў мяне.23Ведаю, што Ты на сьмерць вядзеш мяне, і ў дом, дзе зьбярэцца ўсё жывое.24Хіба не працягвае рукі зруйнаваны? Ці не крычыць ён у няшчасьці сваім?25Ці ня плакаў я над пакрыў­джаным? Ці душа мая не спагадала ўбогаму?26Чакаў я дабра, а прыйшло ліха, і шукаў сьвятла, але прыйшла цемра.27Нутро маё кіпіць і не змаўкае, нахлынулі на мяне дні гора майго.28Хаджу я счарнелы, але не ад сонца, устаю ў грамадзе і крычу.29Я стаўся братам для шакалаў і бліжнім для страусаў.30Скура мая счарнела на мне, і косткі мае высахлі ад сьпякоты.31Сталіся сумнымі гусьлі мае, і жалейка мая з плачам галосіць.